Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Apr 2016

Кабякоў: Павышэнне пенсійнага ўзросту не створыць дэфіцыту рабочых месц

Кабякоў: Павышэнне пенсійнага ўзросту не створыць дэфіцыту рабочых месц

11 красавіка, Жлобін /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Павелічэнне пенсійнага ўзросту не прынясе за сабой дэфіцыту рабочых месц. Такое меркаванне журналістам выказаў прэм'ер-міністр Беларусі, каменціруючы ўказ нумар 137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння".

"Паступовае павышэнне пенсійнага ўзросту створыць перадумовы да таго, што колькасць занятых на рынку працы будзе павялічана. Толькі ў 2017 годзе нам спатрэбіцца каля 18 тыс. дадатковых рабочых месц. Задача кіраўніка дзяржавы - штогод прырастаць на 50 тыс. новых рабочых месц. Таму павелічэнне пенсійнага ўзросту не пагражае дэфіцытам рабочых месц", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Павелічэнне колькасці занятых на рынку працы будзе садзейнічаць павелічэнню валавога ўнутранага прадукту. Акрамя таго, павышэнне пенсійнага ўзросту дасць магчымасць гарантавана падтрымліваць суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы на ўзроўні 40 працэнтаў. "Апошнім часам гэта з улікам нязменнага пенсійнага ўзросту з году ў год удавалася ўсё складаней", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Прэзідэнт Беларусі 11 красавіка падпісаў указ нумар 137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння". Прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамi - 58 гадоў; аналагічнае павелічэнне (на 3 гады за 6 гадоў) узросту, што дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў; суразмернае агульнаграмадзянскаму паступовае павышэнне гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе ваеннаслужачых.

У адпаведнасці з указам рэкамендавана кіраўнікам арганізацый (незалежна ад форм уласнасці) больш шырока прымяняць практыку ўдзелу наймальнікаў і работнікаў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі