Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Чэр 2016

Кабякоў: Галоўнай задачай АПК на пяцігодку з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці вытворчасці

Кабякоў: Галоўнай задачай АПК на пяцігодку з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці вытворчасці

3 чэрвеня, Смалявіцкі раён /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Галоўнай задачай у аграпрамысловым комплексе Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самае галоўнае - перспектыва развіцця аграпрамысловага комплексу, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці. Сёння разглядалі два асноўныя напрамкі - генетыка і кармы. Гэта тое, што ляжыць у аснове нашай эфектыўнасці: як з найменшымі затратамі і большым эфектам атрымаць большы аб'ём прадукцыі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

У Беларусі вырабляецца высакаякасная сельскагаспадарчая прадукцыя, якая пастаўляецца не толькі на ўнутраны рынак, але і на экспарт. "Вырабляць прадукцыю мы навучыліся. Але пытанні звязаны з тым, што часта затраты пакуль пераўзыходзяць вынікі, якія мы маем ад продажаў. Наша задача ў тым, каб узняць эканоміку аграпрамысловага комплексу, і гэта будзе адна з ключавых задач на 2016-2020 гады", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што селекцыя дае магчымасць з найменшымі праца-, матэрыялазатратамі атрымліваць найбольшы эфект, забяспечыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі. "Калі мы не будзем над гэтым працаваць, то бліжэйшыя суседзі, якія працуюць з намі на адных рынках, нас дагоняць. У выніку мы можам застацца даганяючымі, а гэтага не хацелася б", - сказаў ён.

У ходзе рабочай паездкі абмяркоўваліся пытанні выкарыстання фінансавых сродкаў у сярэднетэрміновай перспектыве. "У наступнай пяцігодцы аб'ёмы фінансавання будуць абмежаваны, як, уласна кажучы, у іншых дзяржавах. Пытанне ў тым, як правільна выкарыстоўваць фінансавыя рэсурсы, куды іх накіраваць. Мы павінны накіроўваць грошы перш за ўсё ў кропкі росту. Адной з кропак росту на сённяшні дзень з'яўляецца генетыка", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр азнаёміўся з ходам нарыхтоўкі і праграмай вытворчасці кармоў на 2016 год у ДП "ЖодзінаАграПлемЭліта" Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Таксама ён наведаў РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі" ў вёсцы Расошнае, дзе яму было даложана аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада па навуковым забеспячэнні развіцця жывёлагадоўлі краіны, а таксама аб рабоце па фарміраванні сучаснай селекцыйна-племянной сістэмы новага тыпу ў свінагадоўлі. На малочнатаварнай ферме прэм'ер-міністру расказалі аб эфектыўнасці ўкаранення перадавых тэхналогій, распрацаваных РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі", уключаючы даенне кароў з прымяненнем даільнай устаноўкі "Карусель" з магчымасцю выкарыстання даільных робатаў новага пакалення.

У аграгарадку Будагова Смалявіцкага раёна Андрэй Кабякоў наведаў свінагадоўчую ферму-школу, дзе на практыцы выкарыстоўваюць перадавыя сучасныя тэхналогіі ў прамысловай свінагадоўлі. У гэтым жа аграгарадку прэм'ер-міністр азнаёміўся з работай селекцыйна-племянной малочнай фермы на 350 кароў і заслухаў даклад аб рабоце па забеспячэнні племянных прадпрыемстваў рэспублікі айчыннай племянной прадукцыяй з высокім генетычным патэнцыялам. На завяршэнне візіту Андрэй Кабякоў пабываў на эксперыментальнай козагадоўчай ферме. Там яму далажылі аб эфектыўнасці яе функцыянавання ў рамках рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы "БелРасТрансген" і "БелРасТрансген-2".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі