Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Sep 2016

Кабякоў: Французскі бізнес дэманструе цікавасць да беларускага рынку

Кабякоў: Французскі бізнес дэманструе цікавасць да беларускага рынку

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскі бізнес дэманструе цікавасць да беларускага рынку, адзначыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час сустрэчы з паслом Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі ў сувязі з завяршэннем французскім дыпламатам сваёй місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Французскі бізнес у апошнія гады звяртае ўвагу на Беларусь. Ужо ёсць сумесныя праекты ў галіне аўтамабілебудавання, гасцінічнага бізнесу, сельскай гаспадаркі. Акрамя таго, важны для нас праект - будаўніцтва метро, пастаўку тунэлепраходчага комплексу для якога ажыццявіла французская кампанія. Прадаўжаецца супрацоўніцтва ў праекце па выпуску малочнай прадукцыі Danone", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Больш актыўнаму прыходу французскага бізнесу ў Беларусь можа пасадзейнічаць візіт дэлегацыі прадстаўнікоў французскіх дзелавых колаў пад эгідай буйнейшай асацыяцыі прадпрымальнікаў MEDEF, які цяпер абмяркоўваецца.

Кабякоў: Французскі бізнес дэманструе цікавасць да беларускага рынкуАндрэй Кабякоў звярнуў увагу, што на гады работы Дамінік Газюі ў Беларусі прыпаў перыяд актывізацыі адносін дзвюх краін. "З 2013 года мы здолелі рэалізаваць шэраг крокаў, накіраваных на пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, удалося прыкметна ўзняць узровень нашых узаемных кантактаў - аб гэтым сведчыць візіт у Беларусь прэзідэнта Франсуа Аланда, нядаўняя сустрэча міністраў замежных спраў", - растлумачыў ён.

Створана беларуска-французская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, два пасяджэнні якой ужо адбыліся. Таксама быў падрыхтаваны шэраг пагадненняў, у тым ліку ў галіне турызму, аховы навакольнага асяроддзя, пагадненне аб вывучэнні ў Беларусі французскай мовы.

"У перыяд вашага знаходжання ў Мінску нам удалося рушыць наперад і ў наладжванні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС. Было адменена большасць абмежавальных мер, ёсць сур'ёзныя зрухі ў развіцці супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі: ЕБРР нядаўна апублікаваў новую стратэгію для Беларусі, было прынята рашэнне аб магчымасці супрацоўніцтва з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, узровень двухбаковых кантактаў вырас, і палепшылася атмасфера паміж Мінскам і Бруселем", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Пасол Францыі ў Беларусі адзначыла, што яе пераемнік прадоўжыць актыўную работу па збліжэнні Беларусі і Францыі ў палітычнай і эканамічнай сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі