У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Ліс 2015

Кабякоў: Ёсць усе перадумовы для павелічэння тавараабароту з Пакістанам да $1 млрд

Кабякоў: Ёсць усе перадумовы для павелічэння тавараабароту з Пакістанам да $1 млрд10 лістапада, Ісламабад /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан маюць усе перадумовы для таго, каб павялічыць узаемны тавараабарот да $1 млрд. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За мінулы год узровень тавараабароту паміж Беларуссю і Пакістанам склаў прыкладна $60 млн. Для нашых краін, якія маюць неабходны эканамічны патэнцыял і выходзяць на высокі ўзровень узаемаадносін, гэта вельмі падобна да статыстычнай хібнасці. Упэўнены, што ёсць усе перадумовы для павелічэння тавараабароту як мінімум да $1 млрд", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён лічыць, што гэтага можна дабіцца, прытрымліваючыся дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана на перыяд 2015-2020 гадоў, якую сёння падпісалі прэм'ер-міністры дзвюх краін.

Кабякоў: Ёсць усе перадумовы для павелічэння тавараабароту з Пакістанам да $1 млрдТаксама Андрэй Кабякоў падкрэсліў важнасць іншых падпісаных сёння дакументаў. "Адзначу міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах і пагадненне аб узаемным прадастаўленні зямельных участкаў для размяшчэння пасольстваў. Падпісаны шэраг пагадненняў аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве абласцей Беларусі з правінцыямі Пакістана", - канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, беларускі бок зацікаўлены ў тым, каб на змену простаму гандлю прыйшла вытворчая кааперацыя. "У нас ёсць багаты вопыт работы з многімі краінамі па будаўніцтве і абсталяванні прамысловых і інфраструктурных аб'ектаў. Свой вопыт мы прапануем Пакістану, які актыўна мадэрнізуе прамысловы і аграрны сектары", - сказаў Андрэй Кабякоў. Ён канстатаваў, што Беларусь таксама бачыць магчымасці для ўзаемадзеяння ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі.

Кабякоў: Ёсць усе перадумовы для павелічэння тавараабароту з Пакістанам да $1 млрдАфіцыйны візіт прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан праходзіць 9-11 лістапада. Чакаецца, што сёння адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускага ўрада з прэзідэнтам Пакістана. Таксама ў праграме візіту - адкрыццё Цэнтра беларускай культуры ў Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана.

Пасля афіцыйнага візіту ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан Андрэй Кабякоў 11-12 лістапада наведае з рабочым візітам Турэцкую Рэспубліку. Прадугледжваецца сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі з кіраўніцтвам Турцыі, а таксама топ-менеджарамі турэцкіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс