Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Лют 2015

Кабякоў: Беларускі народ унёс неацэнны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі

Кабякоў: Беларускі народ унёс неацэнны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ унёс неацэнны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі. Такое меркаванне выказаў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У апошнія гады ў свеце робяцца спробы перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны. Мы сталі сведкамі ачарнення святых сімвалаў і гістарычнай рэабілітацыі заваёўнікаў, катаў і забойцаў, здраднікаў сваіх народаў, прыніжэння ролі савецкага воіна-вызваліцеля ў перамозе над фашызмам, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Мы па заслугах ацэньваем ролю саюзнікаў у знішчэнні карычневай чумы, але нельга забываць, што асноўны цяжар самай жорсткай і кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва вынес на сваіх плячах савецкі народ. У дасягненне Вялікай Перамогі неацэнны ўклад унёс гераічны беларускі народ. Наша зямля стала адзіным рубяжом абароны, тут упершыню пачала даваць прабуксоўку гітлераўская ваенная машына, сустрэўшы адчайнае супраціўленне часцей Чырвонай арміі, партызан і падпольшчыкаў".

Паводле слоў прэм'ер-міністра, вызваленчая вайна стала для Беларусі справай сапраўды ўсенароднай. Толькі ў радах Чырвонай арміі змагаліся больш як 1,5 млн ураджэнцаў Беларусі, сталі на абарону Айчыны на акупіраванай тэрыторыі сотні тысяч мірных грамадзян. Свабода і незалежнасць Радзімы былі заваяваны цаной незаменных страт: Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. У сувязі з гэтым, як адзначыў Андрэй Кабякоў, лепшым выказваннем удзячнасці пакаленню пераможцаў павінен стаць паўсядзённы клопат аб ветэранах. У прыватнасці, неабходна прадоўжыць работу па пошуку і ўстанаўленні асоб загінуўшых на палях бітваў, аддаць ім належныя воінскія ўшанаванні. Адначасова важна максімальна выкарыстоўваць 70-гадовы юбілей Вялікай Перамогі ў мэтах патрыятычнага выхавання дастойных наследнікаў герояў ВАВ.

"У першую чаргу неабходна забяспечыць аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ўсім ветэранам ВАВ і асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Да знамянальнай даты нам неабходна завяршыць за кошт мясцовых бюджэтаў рамонт кватэр і дамоў адзінокіх грамадзян з ліку ветэранаў, членаў сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або памерлі ў гады вайны, грамадзян, што пацярпелі ад наступстваў вайны. Лічу таксама мэтазгодным разгледзець пытанне аказання сацыяльнай падтрымкі ветэранам за кошт мясцовых бюджэтаў, камерцыйных і дабрачынных арганізацый не ў грашовай форме, а шляхам уручэння ім памятных падарункаў", - сказаў кіраўнік урада.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што на асаблівым кантролі органаў улады знаходзіцца лячэбна-прафілактычная і рэабілітацыйная работа, накіраваная на задавальненне патрэб і запытаў інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. Па стане на 1 студзеня 2015 года ў рэспубліцы пражывалі 17,8 тыс. ветэранаў ВАВ, з іх 12 тыс. - удзельнікі вайны, уключаючы 3 тыс. 203 інваліды вайны. Акрамя таго, колькасць грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, на гэты перыяд складала 27,9 тыс.

Сёння на пасяджэнні аргкамітэта, апрача іншага, абмяркоўвалася падрыхтоўка святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 9 Мая. Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што кіраўніку беларускай дзяржавы накіравана запрашэнне ад імя Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на ўдзел у святочных мерапрыемствах у Маскве, і гэты факт таксама неабходна ўлічыць пры фарміраванні праграмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі