Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Dec 2017

Кабякоў: Беларусь зацікаўлена аднавіць тавараабарот у памеры $250 млн з Курскай вобласцю

Кабякоў: Беларусь зацікаўлена аднавіць тавараабарот у памеры $250 млн з Курскай вобласцю

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена аднавіць тавараабарот у памеры $250 млн з Курскай вобласцю Расіі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Аляксандрам Міхайлавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі разлічваем, што ваш візіт пасадзейнічае таму, што мы яшчэ хутчэй пачнём аднаўляць той аб'ём тавараабароту, які ў нас быў зусім нядаўна, - гэта чвэрць мільярда долараў. Дынаміка ў гэтым годзе добрая, але мы лічым, што ёсць яшчэ дадатковыя магчымасці, каб тавараабарот быў па меншай меры не ніжэйшы за дасягнуты раней максімум", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Перш за ўсё Беларусь разлічвае на павелічэнне экспарту ў Курскую вобласць прадукцыі машынабудавання. У бягучым годзе актывізаваліся пастаўкі ў расійскі рэгіён БелАЗаў, МАЗаў, трактароў МТЗ, камбайнаў "Гомсельмаш". Беларусь таксама гатова прапанаваць электробусы і тралейбусы з аўтаномным ходам. Пры гэтым могуць быць разгледжаны розныя варыянты фінансавай падтрымкі - лізінг, ільготнае крэдытаванне і інш.

Акрамя таго, ёсць зацікаўленасць у развіцці прамысловай кааперацыі. Так, курскае прадпрыемства Sovtest ATE прапрацоўвае сумесныя праекты з беларускім "Планарам". "Мы вельмі зацікаўлены, каб такая кааперацыя, тым больш высокатэхналагічная, развівалася", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Бакі таксама могуць пашыраць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Беларускія спецыялісты ўжо маюць вопыт будаўніцтва жылля ў Курскай вобласці, а ў будучым яны могуць паўдзельнічаць у будаўніцтве двух энергаблокаў Курскай АЭС.

"Сфер для супрацоўніцтва вельмі шмат, перспектывы ў нас добрыя. Наша задача - рэалізаваць патэнцыял. Любыя прапановы гатовы вывучыць і рэалізаваць на ўзаемавыгаднай аснове", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Аляксандр Міхайлаў у сваю чаргу адзначыў, што сёння робіцца ўсё, каб агульнымі намаганнямі пераадолець спад ва ўзаемным гандлі і нарасціць тавараабарот з Беларуссю. Садзейнічаць гэтаму будзе актывізацыя супрацоўніцтва муніцыпальных утварэнняў з рэгіёнамі рэспублікі.

Тавараабарот Беларусі з Курскай вобласцю ў студзені - верасні 2017 года склаў $96,3 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся на 40,5 працэнта. Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі шын, калійных угнаенняў, сінтэтычных нітак, грузавых аўтамабіляў, абутку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі