Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Сак 2016

Кабякоў: Беларусь нацэлена на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Сербіяй

Кабякоў: Беларусь нацэлена на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Сербіяй

30 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Сербіяй, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам эканомікі Сербіі Жэлька Серцічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь нацэлена на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Сербіяй. Нас цікавяць такія ўзаемавыгадныя праекты, як стварэнне міжнародных холдынгаў, сумесная вытворчасць аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, арганізацыя паставак на сербскі рынак беларускай грузавой, сельскагаспадарчай, кар'ернай, пасажырскай тэхнікі, а таксама супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. Мы зацікаўлены ў развіцці і фармацэўтычнай сферы, многіх іншых напрамкаў", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін з Сербіяй, вітае наладжаны дыялог паміж краінамі на вышэйшым і высокім узроўні. "Мы хочам вас запэўніць, што са свайго боку зробім усё для таго, каб не толькі захаваць дасягнуты высокі ўзровень, але і ўзняць яго на больш высокую планку", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён падкрэсліў, што апошнім часам паміж Беларуссю і Сербіяй прыкметна актывізавалася гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. "Нягледзячы на тое што ў нашым рэгіёне аб'ёмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перш за ўсё сярод краін СНД, зніжаюцца, у адносінах Беларусі і Сербіі назіраецца рост гандлёва-эканамічнага абароту", - растлумачыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, гэтаму садзейнічае створаная прававая база супрацоўніцтва, асноўным элементам якой з'яўляецца Міжурадавае пагадненне аб зоне свабоднага гандлю. "Сербія - адзіная краіна па-за межамі СНД, у адносінах з якой у Беларусі ёсць рэжым свабоднага гандлю", - сказаў ён.

Андрэй Кабякоў выказаў надзею на прадаўжэнне актыўнага беларуска-сербскага супрацоўніцтва, умацаванне ўзаемавыгадных кантактаў паміж краінамі. "Карыстаючыся выпадкам, хачу перадаць словы прывітання старшыні ўрада Сербіі Аляксандру Вучычу і пацвердзіць тое запрашэнне, якое мы накіроўвалі. Запрашаем наведаць Беларусь у любы зручны час", - адзначыў ён.

У сваю чаргу Жэлька Серціч падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём і канструктыўны дыялог.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі