Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Снж 2017

Ярмошына: Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна

Ярмошына: Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна, звароты, якія паступаюць у ЦВК, датычацца растлумачэння заканадаўства, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам рэспубліканскага семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што сёння дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

"Учора, па сутнасці, былі ўтвораны галоўныя выбарчыя камісіі на гэтых выбарах - акруговыя, у Мінску іх дзевяць. Мы знаходзімся напярэдадні самага галоўнага і публічнага этапу выбараў - вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, грамадзяне прыносяць ужо заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Кампанія ідзе спакойна, скаргаў няма. Ёсць звароты адносна растлумачэння заканадаўства", - сказала старшыня ЦВК.

На яе думку, у выбарчай кампаніі няма другарадных пытанняў, таму важна правесці навучанне людзей, якія будуць задзейнічаны ў арганізацыі маючых адбыцца выбараў. Лідзія Ярмошына нагадала, што дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп неабходна падаць па 14 снежня ўключна.

Як паведамлялася раней, тэрміны вылучэння кандыдатаў - з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца да 18 лютага. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі