Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Лют 2018

Ярмошына чакае больш актыўнага галасавання на выбарчых участках у бліжэйшы час

Ярмошына чакае больш актыўнага галасавання на выбарчых участках у бліжэйшы час

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў бліжэйшы час чакае больш актыўнага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання. Аб гэтым яна паведаміла сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першыя гадзіны галасавання праходзяць даволі вяла. "Звесткі, якія нам падаюць цяпер рэгіёны, паказваюць нязначнае прыбаўленне да колькасці выбаршчыкаў у параўнанні з данымі датэрміновага галасавання. Паводле даных на 10.00, каля 3 працэнтаў выбаршчыкаў прыйшло па трох рэгіёнах, па астатніх яшчэ падлічваюць, - праінфармавала Лідзія Ярмошына. - Думаю, што ў бліжэйшы час варта чакаць ажыўлення".

Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік ЦВК адзначыла, што дату выбараў 18 лютага 2018 года можна лічыць удачнай. "Вельмі лёгка ўсё запамінаецца, вельмі лаканічна - гэта можна абыграць", - лічыць Лідзія Ярмошына. Яна са шкадаваннем адзначыла, што ў Беларусі пакуль недастаткова развітая галіна паліттэхналогій, інакш такое супадзенне лічбаў абавязкова абыгралі б, і вельмі трапна.

Як паведамлялася, датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі прагаласавалі 34,95 працэнта ўнесеных у спісы выбаршчыкаў.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5870 выбарчых участкаў адкрыліся ў штатным рэжыме. Яны будуць працаваць з 8.00 да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш як 18 тыс. мандатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі