Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліп 2017

Ігнаценка: Беларусь дэманструе яскравы прыклад садружнасці дзвюх моў

Ігнаценка: Беларусь дэманструе яскравы прыклад садружнасці дзвюх моў

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дэманструе яскравы прыклад садружнасці дзвюх моў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі рускай прэсы (САРП) пасол добрай волі ЮНЕСКА Віталь Ігнаценка на пленарным пасяджэнні XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы "Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі", які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь дэманструе яскравы прыклад садружнасці дзвюх моў, самае яркае стаўленне да рускай мовы", - адзначыў Віталь Ігнаценка. Ён падкрэсліў асабісты ўклад у гэты працэс Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Віталь Ігнаценка сказаў, што невыпадкова сёння надзеў медаль Францыска Скарыны, які атрымаў з рук кіраўніка беларускай дзяржавы. "Важна, што 500-годдзе кнігадрукавання так маштабна адзначаецца ў вашай рэспубліцы. Францыск Скарына зрабіў вельмі шмат для развіцця славянскіх навук, моў, ён быў адным з першых перакладчыкаў Бібліі", - заўважыў ён.

Прэзідэнт САРП падкрэсліў, што Мінск апошнім часам становіцца сталіцай маштабных міжнародных мерапрыемстваў. "Толькі што завяршылася сесія АБСЕ, дзе прагучалі вельмі важныя ініцыятывы для ўсёй Еўропы, усяго свету, а сёння - гэта сталіца рускай прэсы", - сказаў ён.

XIX Сусветны кангрэс рускай прэсы "Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі" сабраў у Беларусі прадстаўнікоў СМІ 52 дзяржаў. Краіна прымае кангрэс ужо другі раз - 15-ы па ліку праходзіў на гэтай жа пляцоўцы ў 2013 годзе.

Арганізатарамі XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы выступаюць Сусветная асацыяцыя рускай прэсы, Міністэрства інфармацыі Беларусі, Фонд супрацоўніцтва з рускамоўнай прэсай - Фонд САРП.

Сусветная асацыяцыя рускай прэсы, створаная 24 чэрвеня 1999 года, - адкрытая міжнародная няўрадавая арганізацыя друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, агенцтваў, выдавецтваў, рэдакцый, тэлевізійных і радыёпраграм. Паводле даных Савета САРП, рускамоўныя газеты, часопісы, выдавецтвы, радыё, тэлебачанне існуюць цяпер больш як у 70 краінах свету. Значная частка з іх прадстаўлена ў САРП або супрацоўнічае з ёй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі