Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Кст 2017

Гіб: Бязвізавы рэжым у Беларусі пасадзейнічаў павелічэнню колькасці брытанскіх турыстаў

Гіб: Бязвізавы рэжым у Беларусі пасадзейнічаў павелічэнню колькасці брытанскіх турыстаў

11 кастрычніка, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Увядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму ў Беларусі пасадзейнічала павелічэнню колькасці брытанскіх турыстаў. Аб гэтым сёння карэспандэнту БЕЛТА паведаміла пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб.

"У параўнанні з мінулым годам колькасць турыстаў з Вялікабрытаніі, якія наведалі Беларусь, павялічылася. Гэтаму пасадзейнічала ўвядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму", - сказала Фіёна Гіб.

Яна адзначыла, што ў Беларусі даволі высокі турыстычны патэнцыял. Асаблівую цікавасць, лічыць дыпламат, у замежных турыстаў могуць выклікаць гістарычныя і прыродныя аб'екты. "Я была ў Міры, Нясвіжы, наведвала Бярэзінскі запаведнік - гэта ўражальныя, цікавыя месцы, рэкамендую пабываць там усім. Аднак, мне здаецца, Беларусь - краіна, аб якой пакуль мала хто ведае, таму трэба як мага больш аб ёй расказваць", - дадала пасол.

Фіёна Гіб наведвае Гомельскую вобласць у рамках двухдзённага інфармацыйнага туру па Палессі. Разам з ёй у паездцы прымаюць удзел яе маці, папулярны пісьменнік, аўтар англамоўнага даведніка па Беларусі Найджэл Робертс, прадстаўнікі консульстваў і загранустаноў, турыстычнай індустрыі, СМІ, патэнцыяльныя інвестары - усяго амаль 20 чалавек з Вялікабрытаніі, Бельгіі, Эстоніі, Расіі, Украіны і Харватыі. Праграма маршруту ўключае экскурсіі па Гомелі, Мазыры, нацыянальным парку "Прыпяцкі" і Тураве.

Паездка арганізавана з мэтай развіцця турызму ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дыверсіфікацыі экспарту турыстычных паслуг, умацавання іміджу Гомельскай вобласці ў міжнароднай турыстычнай супольнасці. Яна праводзіцца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады і арганізавана ўпраўленнем спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі