17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вельмі шмат у пытанні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне залежыць ад пазіцыі ЗША і Прэзідэнта гэтай краіны Дональда Трампа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі "Ньюсмакс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер вельмі шмат залежыць ад пазіцыі Трампа і Злучаных Штатаў Амерыкі. Галоўнае, каб Трамп ад гэтай пазіцыі не адступіў. Ён чалавек з характарам, часам імпульсіўны. Каб ён не плюнуў на гэта ўсё, рукой не махнуў і не адышоў убок. Калі ён будзе настойліва рухацца ў гэтым плане, значыць, вынік будзе. Еўрапейцам няма чаго тут гвалтам крычаць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Адказваючы на пытанне, што адбудзецца, калі Дональд Трамп усё ж расчаруецца ў перспектывах мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне і проста адыдзе ад гэтай тэмы, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Вайна прадоўжыцца. Вайна прадоўжыцца, пакуль ва Украіне не возьмуць верх сілы, якія прымусяць Зяленскага пайсці на мір. А гэтыя сілы прымусяць Зяленскага пайсці на мір тады, калі пачне правальвацца фронт поўнасцю. Хоць пачатак гэтага відаць ужо цяпер".
