Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Кст 2020

Галоўчанка: у Беларусі да канца 2025 года не павінна быць адстаючых рэгіёнаў

Галоўчанка: у Беларусі да канца 2025 года не павінна быць адстаючых рэгіёнаў

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца 2025 года не павінна быць адстаючых рэгіёнаў, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваецца праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніком дзяржавы неаднаразова адзначалася, што вывераная рэгіянальная палітыка з'яўляецца для ўрада адной з прыярытэтных задач. Адстаючых рэгіёнаў да канца пяцігодкі быць не павінна. Для гэтага павінны быць выкарыстаны ўсе магчымыя інструменты", - сказаў Раман Галоўчанка.

Адной з кропак росту ў наступнай пяцігодцы павінна стаць развіццё сферы паслуг. Аднак, паводле слоў прэм'ер-міністра, у праекце праграмы пакуль адлюстравана вузкая задача па развіцці сегмента спажывецкіх паслуг, недастаткова прапісаны мэты па развіцці дзелавых, фінансавых, іншых паслуг для бізнесу.

Сярод задач на пяцігодку - эфектыўнае імпартазамяшчэнне. "Вырашэнне гэтай задачы павінна адбывацца не за кошт устанаўлення бар'ераў або прадастаўлення неабгрунтаваных прэферэнцый айчынным вытворцам, а ў першую чаргу за кошт арганізацыі ўласнай вытворчасці высокатэхналагічных і высокаканкурэнтных тавараў", - лічыць кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка таксама даручыў прадугледзець у праграме на 2021-2025 гады канкрэтныя інструменты для павышэння якасці дзяржкіравання.

Галоўнай мэтай праграмы павінна быць стварэнне ўмоў для росту дабрабыту грамадзян краіны. "Работа ўсяго дзяржаўнага апарату павінна быць настроена на інтарэсы чалавека", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Асаблівую ўвагу ў праграме Раман Галоўчанка даручыў удзяліць новым галінам эканомікі, якія будуць развівацца ў будучай пяцігодцы. "У гэтым пяцігоддзі ў краіне былі паспяхова створаны і развіваюцца тры галіны - гэта IT, касмічная галіна і атамная энергетыка. Таму ў будучай пяцігодцы трэба вырашыць задачы не толькі па развіцці гэтых, але і па стварэнні новых галін", - лічыць ён.

Акрамя таго, урад чакае новых ідэй ад вучоных. Навуковая супольнасць павінна быць паўнацэнным суаўтарам праграмы-2025, падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка заклікаў пры падрыхтоўцы праграмы кіравацца комплексным падыходам. "Калі мы гаворым аб развіцці, дапусцім, электраіндустрыі, то ў праекце пяцігодкі павінен знайсці сваё адлюстраванне цэласны ланцужок па ўсіх элементах: ад Беларускай атамнай электрастанцыі да ўтылізацыі акумулятараў, якія адслужылі свой тэрмін. Дакумент павінен быць цэласным, усе элементы павінны быць узаемаўвязаны", - адзначыў кіраўнік урада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі