Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Стд 2019

Факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзена румынскаму музею

Факсімільнае выданне
Фота пасольства Беларусі ў Румыніі

29 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч 28 студзеня сустрэўся з дырэктарам Нацыянальнага музея карт і старых кніг у Бухарэсце Крысцінай Тома і перадаў факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

У бягучым годзе ў Нацыянальным музеі карт і старых кніг пройдзе выстаўка, на якой плануецца экспанаванне гэтага выдання. Цяпер пасольствам сумесна з румынскімі вучонымі правяраецца інфармацыя аб тым, што беларускі першадрукар Францыск Скарына некаторы час жыў і працаваў на тэрыторыі, якая ўваходзіць у склад сучаснай Румыніі.

Андрэй Грынкевіч і Крысціна Тома абмеркавалі канкрэтныя праекты супрацоўніцтва паміж Нацыянальным музеем карт і старых кніг і беларускімі ўстановамі культуры. Разгледжана пытанне аб стварэнні электронных факсімільных копій карт, якія знаходзяцца ў калекцыі румынскага музея і на якіх паказана тэрыторыя Беларусі ў XIV-XIX стагоддзях, для далейшай іх перадачы беларускім навуковым і культурным установам.

Нацыянальны музей карт і старых кніг цалкам адкрыты для публікі ў 2003 годзе. Аснову калекцыі ўстановы склалі экспанаты (карты, кнігі і карціны), якія належалі сям'і Адрыяна Нэстасе. Ён быў прэм'ер-міністрам Румыніі ў 2000-2004 гадах, міністрам замежных спраў Румыніі ў 1990-1992 гадах (падпісаў пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін з Беларуссю ў 1992 годзе), старшынёй Палаты дэпутатаў Румыніі ў 2004-2006 гадах. На сённяшні дзень колькасць артэфактаў перавышае 1 тыс. адзінак, большасць з якіх датуюцца XVI-XX стагоддзямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі