Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Лют 2021

Эйсмант: новы інтэрнэт-партал Прэзідэнта Беларусі задумваўся як жывы рэсурс

Эйсмант: новы інтэрнэт-партал Прэзідэнта Беларусі задумваўся як жывы рэсурс

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы інтэрнэт-партал Прэзідэнта Беларусі, які пачаў работу з 9 лютага, будзе пастаянна абнаўляцца і ўдасканальвацца. Аб гэтым расказала журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.

"Пасля запуску новага сайта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у першую чаргу хацелася б падкрэсліць, што гэты партал ні ў якім разе не будзе статычным. Ён першапачаткова задумваўся як жывы рэсурс, які пастаянна абнаўляецца і ўдасканальваецца", - сказала прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, у сувязі з гэтым прэс-служба гатова і адкрыта да прапаноў. "Мы чакаем ад нашых карыстальнікаў зваротнай сувязі, і ў тым ліку канструктыўнай крытыкі, на якую будзем рэагаваць і абавязкова ўкараняць і прадастаўляць карыстальнікам новыя магчымасці", - заявіла Наталля Эйсмант.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі