Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Снж 2015

Дзмітрый Лукашэнка: Прэзідэнцкі спартыўны клуб уважліва сочыць за вектарам развіцця сусветнага спорту

Дзмітрый Лукашэнка: Прэзідэнцкі спартыўны клуб уважліва сочыць за вектарам развіцця сусветнага спорту

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі адбылася 10-я цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У якасці стыпендыятаў на 2016 год вызначаны 176 маладых спартсменаў, спартсменаў-паралімпійцаў і 28 трэнераў-выкладчыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў старшыня цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" Дзмітрый Лукашэнка, фундамент значных перамог закладваецца ў юным узросце. "Узняўшыся на верхні паверх Нацыянальнага алімпійскага камітэта, у Залу алімпійскай славы, мы апынуліся сярод чэмпіёнаў, якія пабывалі ўжо на подыумах буйнейшых спаборніцтваў і ажыццявілі сваю спартыўную мару. Цяпер ваша чарга! Амаль 80 працэнтаў цяперашніх стыпендыятаў з'яўляюцца прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы ў розных узростах, а больш за трэць з вас прыходзяць на цырымонію не першы раз. Традыцыйна большым прадстаўніцтвам вызначаюцца віды спорту, дзе сцяг Беларусі з'яўляецца пастаянным удзельнікам цырымоній узнагароджання буйнейшых спартыўных форумаў", - сказаў Дзмітрый Лукашэнка.

Дзмітрый Лукашэнка: Прэзідэнцкі спартыўны клуб уважліва сочыць за вектарам развіцця сусветнага спортуЗахоўваючы традыцыі, клуб стараецца прытрымлівацца сучасных тэндэнцый развіцця сусветнага спорту. "У апошнія гады сярод стыпендыятаў з'яўляюцца прадстаўнікі новых відаў спорту, якія паспелі ўжо набыць сваю папулярнасць. Трымаючы ў галаве іх алімпійскія перспектывы, а таксама захапленні моладзі, клуб уважліва сочыць за вектарам развіцця сусветнага спорту", - адзначыў старшыня цэнтральнага савета клуба.

Паводле яго слоў, пераемнасць і традыцыі - важныя элементы поспеху ў спорце. Стыпендыі клуба на 2016 год удастоены 28 трэнераў. "Прыемна бачыць, як былыя стыпендыяты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба цяпер прысутнічаюць у якасці маладых перспектыўных трэнераў", - падкрэсліў Дзмітрый Лукашэнка.

Стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба будуць выплачвацца спартсменам і трэнерам-выкладчыкам са студзеня 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі