Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Врс 2017

Дыпламат: Германія прадоўжыць палітыку паслядоўнага збліжэння з Беларуссю

Дыпламат: Германія прадоўжыць палітыку паслядоўнага збліжэння з Беларуссю

21 верасня, Берлін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Германія прадоўжыць палітыку паслядоўнага збліжэння з Беларуссю. Аб гэтым упаўнаважаны германскага МЗС па справах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Андрэас Пешке заявіў беларускім журналістам,якія ўдзельнічалі ў інфармацыйнай паездцы па назіранні за выбарамі ў Бундэстаг Германіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат запэўніў, што германскі бок будзе крок за крокам пашыраць узаемадзеянне з Беларуссю па многіх напрамках, у тым ліку эканамічным і культурным. "Мы спадзяёмся прадоўжыць гэту палітыку і пасля выбараў у Бундэстаг", - сказаў Андрэас Пешке.

Ён адзначыў таксама, што рэалізаваная Беларуссю палітыка пяцідзённага бязвізавага знаходжання замежных турыстаў - гэта добрая практыка.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА адносна пазіцыі Германіі па далейшай лібералізацыі візавага рэжыму для Беларусі з ЕС, Андрэас Пешке паведаміў, што "гэта пытанне абмяркоўваецца ўнутры ЕС і ёсць розныя меркаванні паміж партнёрамі". "Мы за дыялог на гэту тэму", - падкрэсліў упаўнаважаны МЗС ФРГ. Пры гэтым ён адзначыў важнасць таго, што першыя крокі ў гэтым напрамку ўжо зроблены.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі