Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Ліс 2017

Дрыга: "Лістападзік" дапамагае вырасці сапраўднымі аматарамі кіно

Дрыга:

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" дапамагае вырасці сапраўднымі гледачамі і аматарамі кіно. Такое меркаванне выказала на адкрыцці сёмага па ліку конкурсу ў Мінску першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У праграме "Лістападзіка" сабраны лепшыя фільмы з усяго свету для дзяцей, сямейнага прагляду. Гэта яркія, запамінальныя жыццёвыя гісторыі, часам няпростыя, якія прымусяць падумаць, недзе паплакаць, недзе пасмяяцца, але якія дапамогуць вырасці сапраўднымі гледачамі, сапраўднымі аматарамі кіно", - сказала Ірына Дрыга, звяртаючыся да гасцей урачыстага адкрыцця.

Намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама Віталь Прыгодзіч пажадаў, каб фестывальныя фільмы навучылі моладзь добраму.

Ірына Дрыга і Віталь Прыгодзіч разрэзалі сімвалічную кінастужку, і конкурс стартаваў.

Конкурсную праграму "Лістападзіка" адкрыў фільм Андрэаса Дрэзена (Германія) "Цім Талер, або Прададзены смех". Цікавы той факт, што па матывах казкі Джэймса Круса ў 1981 годзе быў зняты двухсерыйны фільм "Прададзены смех" на кінастудыі "Беларусьфільм" рэжысёрам Леанідам Нячаевым.

Прадставіць карціну нямецкага рэжысёра ў Мінск прыехаў выканаўца ролі Ціма Талера Арвід Фрызэ. Юны артыст быў уражаны яркім і цёплым прыёмам у Мінску, дзе ён упершыню. За сваё нядоўгае знаходжанне ў беларускай сталіцы ён спадзяецца азнаёміцца з горадам і яго жыхарамі.

Паказы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" пройдуць з 4 па 7 лістапада. Праграма прапануе 10 стужак з Ірана, Францыі, Германіі, Калумбіі і іншых краін. Журы ўзначаліць рэжысёр Кай С.Пік з Германіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі