Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Nov 2015

Дрыга: "Лістападзік" дае цудоўную магчымасць азнаёміцца з яркімі работамі рэжысёраў многіх краін

Дрыга:

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" прадастаўляе цудоўную магчымасць азнаёміцца з яркімі работамі рэжысёраў многіх краін. Такое меркаванне выказала на цырымоніі адкрыцця гэтага конкурсу першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Ірыны Дрыга, прафесійнае журы гэтага конкурсу чакае напружаная работа, паколькі ў праграме прадстаўлены цікавыя кінастужкі. Для аўтараў карцін, заяўленых у конкурсе, наперадзе самы галоўны экзамен, паколькі многае залежыць ад таго, як прыме работы глядач. "Я ўпэўнена, што тыя, хто прыйдзе ў гэту залу, стануць удумлівымі гледачамі. Стане фільм яркай падзеяй або застанецца незаўважаным, залежыць толькі ад гледачоў. Быць гледачом - вельмі вялікая работа. Трэба разумець, любіць кіно, суперажываць яго героям", - сказала першы намеснік міністра культуры.

Журы пад старшынствам дацкага рэжысёра і сцэнарыста Крысціяна Дзюэкера трэба будзе паглядзець восем карцін, стваральнікамі якіх сталі кінематаграфісты з Беларусі, Расіі, Нідэрландаў, Германіі, Італіі, Францыі, Эстоніі, Фінляндыі, ЗША, М'янмы, Швейцарыі, Канады. За ўзнагароды конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" у ліку іншых пазмагаецца беларуская стужка "Неверагоднае перамяшчэнне".

Фільмам адкрыцця "Лістападзіка" выбрана сямейная карціна "Дзівак" аўстралійскага рэжысёра Сцюарта МакДональда. Прэм'ера стужкі, заснаванай на рэальных падзеях, адбылася 17 верасня ў Аўстраліі. Гэта карціна паказана па-за конкурсам.

Па-за конкурсам заяўлены таксама фільм закрыцця "Сямейства Крыстмас" рэжысёра Карстэна Рудольфа (Данія).

Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" праводзіцца на кінафестывалі "Лістапад" з 1998 года. У ім прымаюць удзел мастацкія і анімацыйныя фільмы, разлічаныя на сямейны прагляд і адзначаныя ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" прымеркаваны да 120-годдзя сусветнага кінематографа, юбілей якога адзначаецца ў 2015 годзе. Дэвіз сёлетняга фестывалю - "Асалода для вачэй". Фестываль праходзіць у Мінску з 6 па 13 лістапада. Праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі