Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Врс 2014

Чжан Гаалі: Кітай прыхільны да курсу выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю

Чжан Гаалі: Кітай прыхільны да курсу выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай прыхільны да курсу выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў 27 верасня першы намеснік прэм'ера Дзяржсавета КНР, член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаалі ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця ў Мінску гасцініцы "Пекін", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чжан Гаалі адзначыў, што беларуска-кітайская дружба не ведае межаў, адносіны дзвюх краін развіваюцца па ўзыходнай лініі. "Цяпер Кітай з'яўляецца буйнейшым гандлёвым партнёрам Беларусі ў Азіі, а Беларусь - адзін з нашых партнёраў, з якім мы рэалізуем вялікую колькасць сумесных праектаў на Еўра-Азіяцкай прасторы. Кітайскі бок прыхільны да курсу дружалюбных адносін, выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы будзем пастаянна яго стымуляваць", - сказаў ён.

Чжан Гаалі: Кітай прыхільны да курсу выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з БеларуссюГаворачы аб гасцініцы "Пекін", Чжан Гаалі заўважыў, што яна з'яўляецца адным з прыкладаў паспяховага супрацоўніцтва. Рэалізуюцца і іншыя сумесныя праекты - прадпрыемствы па выпуску легкавых аўтамабіляў СЗАТ "БелДжы", Кітайска-беларускі індустрыяльны парк. "Нашы інтарэсы супадаюць па многіх напрамках, і дзякуючы агульным намаганням мы зможам рэалізоўваць яшчэ больш буйных праектаў", - упэўнены ён.

Чжан Гаалі: Кітай прыхільны да курсу выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з БеларуссюУ сваю чаргу прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч зрабіў кароткі экскурс у гісторыю стварэння гасцінічнага комплексу "Пекін", які функцыянуе ўжо некалькі месяцаў, але яго ўрачыстае адкрыццё адбылося толькі цяпер.

Прэм'ер-міністр запэўніў, што на тэрыторыі Беларусі будуць і ў далейшым стварацца ўмовы для паспяховай эксплуатацыі кітайскіх аб'ектаў.

Дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм'ера Дзяржсавета КНР, членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаалі была ў Беларусі з трохдзённым візітам. У час сустрэч і перагавораў у Мінску абмяркоўваўся шырокі спектр беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.Чжан Гаалі: Кітай прыхільны да курсу выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі