VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Май 2015

Чжаа Хуэйжун: Лукашэнка з'яўляецца дальнабачным палітыкам

5 мая, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца індустрыяльнаму супрацоўніцтву і развіццю эканамічных сувязей з іншымі дзяржавамі, што сведчыць аб дальнабачнай палітыцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Такі пункт гледжання выказала загадчыца аддзела Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук прафесар Чжаа Хуэйжун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чжаа Хуэйжун падкрэсліла, што Беларусь з'яўляецца вельмі стабільнай краінай і апошнія гады эканоміка пастаянна расце. Прадстаўнік Кітайскай акадэміі грамадскіх навук адзначыла важнасць беларускіх дасягненняў у галіне машынабудавання, высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі. Акрамя таго, яна лічыць важнай перавагай краіны наяўнасць высокакваліфікаваных і высокаадукаваных спецыялістаў. "Гэта адзін са станоўчых фактараў для замежных інвестараў", - сказала Чжаа Хуэйжун.

На яе думку, удалым прыкладам двухбаковых сувязей з'яўляецца праект па стварэнні Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень". "Гэта вельмі ўдалы прыклад узорнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Да таго ж гэта самы вялікі тэхналагічны парк, які ствараецца за мяжой з кітайскім удзелам", - адзначыла Чжаа Хуэйжун.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход