Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Чэр 2017

Чан Дай Куанг: В'етнам гатовы ствараць спрыяльныя ўмовы для паставак беларускай прадукцыі

Чан Дай Куанг: В'етнам гатовы ствараць спрыяльныя ўмовы для паставак беларускай прадукцыі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. В'етнам гатовы ствараць спрыяльныя ўмовы для паставак беларускай прадукцыі, заявіў сёння Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг на Беларуска-в'етнамскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта В'етнама, двухбаковы тавараабарот можа выйсці на ўзровень $1 млрд. В'етнам разлічвае пастаўляць у Беларусь прадукцыю сельскай гаспадаркі, морапрадукты, адначасова будуць стварацца спрыяльныя ўмовы для паставак беларускай прадукцыі, у тым ліку прамысловых тавараў.

"В'етнам падтрымлівае кампаніі, якія шукаюць магчымасці для супрацоўніцтва з Беларуссю, асабліва ў сферы інавацыйных тэхналогій, спажывецкіх тавараў і сельскай гаспадаркі", - адзначыў Чан Дай Куанг. Пры гэтым В'етнам разлічвае на эфектыўнае, доўгатэрміновае і стабільнае супрацоўніцтва з Беларуссю.

Чан Дай Куанг: В'етнам гатовы ствараць спрыяльныя ўмовы для паставак беларускай прадукцыіУ гэтым годзе Беларусь і В'етнам адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, краіны ўстанавілі дружалюбныя адносіны і маюць шмат агульнага, канстатаваў Чан Дай Куанг. "Беларусь з'яўляецца нашым вельмі важным партнёрам у Садружнасці Незалежных Дзяржаў. В'етнам паважае Беларусь і хоча працягваць з ёй адносіны", - дадаў ён.

В'етнам з'яўляецца важным звяном у глабальным ланцужку вытворчасці, асабліва ў сферы электронікі, адзення і сельскай гаспадаркі. Пры гэтым краіна не толькі прыцягвае замежны капітал, але і гатова інвесціраваць у эканомікі іншых краін. У гэтым плане В'етнаму цікава сфера тэлекамунікацый, лясная і сельская гаспадарка, інфармацыйныя тэхналогіі, банкаўскія і фінансавыя паслугі, растлумачыў Чан Дай Куанг. Акрамя таго, В'етнам гатовы быць партнёрам для іншых краін для іх доступу на рынкі краін АСЕАН як прывабнага хуткарастучага рэгіёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі