Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Лют 2015

Чакрабарці: ЕБРР вітае міратворчыя намаганні Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Чакрабарці: ЕБРР вітае міратворчыя намаганні Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыянеры ЕБРР вітаюць міратворчыя намаганні Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым сёння журналістам заявіў прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сума Чакрабарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт ЕБРР адзначыў важную ролю Прэзідэнта і ўрада Беларусі, якую яны адыгралі ў складаным працэсе перагавораў па дээскалацыі напружанасці ў рэгіёне. "Намаганні, якія прыкладае Беларусь, заслугоўваюць заахвочвання. Немагчыма пераацаніць тое, наколькі гэта роля вітаецца акцыянерамі нашага банка", - сказаў ён.

Сёння завяршыўся двухдзённы візіт Сума Чакрабарці ў Беларусь. За гэты час прэзідэнт ЕБРР наведаў швейцарска-беларускі завод па вытворчасці электратранспарту ААТ "Штадлер Мінск" у Фаніпалі Мінскай вобласці. ЕБРР прымае ўдзел у фінансаванні гэтага праекта. Акрамя таго, прэзідэнт ЕБРР правёў шэраг сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі краіны, дыпкорпусам, грамадскімі аб'яднаннямі.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця створаны ў 1991 годзе, з'яўляецца буйнейшым інвестарам у рэгіёне і акрамя выдзялення сваіх сродкаў прыцягвае значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый. З дапамогай сваіх інвестыцый ЕБРР садзейнічае правядзенню структурных і галіновых рэформ; развіццю канкурэнцыі, прыватызацыі і прадпрымальніцтва; умацаванню фінансавых арганізацый і прававых сістэм; развіццю неабходнай інфраструктуры для падтрымкі прыватнага сектара; укараненню надзейна працуючай сістэмы карпаратыўнага кіравання, у тым ліку і ў мэтах вырашэння прыродаахоўных праблем.

Беларусь стала членам ЕБРР у 1992 годзе. На працягу апошніх гадоў супрацоўніцтва характарызуецца паступальным і ўзважаным рухам наперад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі