VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2016

Бузоўскі: Фонд міру кансалідуе грамадскасць для добрых спраў

Бузоўскі: Фонд міру кансалідуе грамадскасць для добрых спраў

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд міру кансалідуе грамадскасць для добрых спраў. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі перад урачыстым сходам з нагоды 55-гадовага юбілею гэтага аднаго з найстарэйшых грамадскіх аб'яднанняў рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Бузоўскі адзначыў, што дзейнасць Фонду міру, якая існуе не на словах, а праяўляецца ў канкрэтных праектах і праграмах, атрымлівае водзывы ў грамадскасці. "Мы з'яўляемся сведкамі самых розных маштабных праектаў, прымеркаваных да Перамогі, да дзяржаўных свят і мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і прымнажэнне такіх паняццяў, як мір, сацыяльная справядлівасць. Гэта тыя бясспрэчныя каштоўнасці, якія Рэспубліка Беларусь па крупінках захавала і спрабуе прымножыць", - сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства з нагоды 55-гадовага юбілею Беларускага фонада міру На вялікі жаль, сёння часам адбываецца пераацэнка такіх, здавалася б, бясспрэчных ісцін і каштоўнасцей, як мір. У рэспубліцы гэта каштоўнасць па-ранейшаму застаецца бясспрэчнай, непарушнай, адзначыў Ігар Бузоўскі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама адзначыў, што 55 гадоў - гэта сур'ёзная дата, якая можа не толькі характарызаваць грамадскую арганізацыю як сталую, але і дае магчымасць падвесці вынікі дзейнасці ў тым ліку за апошнія гады. Паводле яго слоў, дзяржава будзе развіваць і падтрымліваць дзейнасць Фонду міру. "Калі патрэбна будзе падтрымка з боку дзяржавы, яна заўсёды будзе аказана", - сказаў Ігар Бузоўскі.

намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі і старшыня праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" Максім МіськоВа ўрачыстым мерапрыемстве, якое сёння праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску, прымаюць удзел дзяржаўныя і грамадскія дзеячы рэспублікі, прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, кіраўнікі канфесій, міратворчы актыў абласцей, дэлегацыі міратворчых арганізацый шэрага дзяржаў і дыпламатычны корпус.

Мерапрыемства стала буйнейшым форумам міратворчага актыву рэспублікі за апошнія 20 гадоў, у ходзе якога адзначаюць асноўныя вехі ў гісторыі Фонду міру і сённяшні ўклад у стваральнае жыццё краіны. Выступаюць творчыя калектывы.

Урачыстае мерапрыемства з нагоды 55-гадовага юбілею Беларускага фонада міруГА "Беларускі фонд міру" - некамерцыйнае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне грамадзян, якое дзейнічае для рэалізацыі актуальных міратворчых і гуманітарных задач, што будуе работу на прынцыпах законнасці, добраахвотнасці, адкрытасці, галоснасці і самастойнасці. Дзейнасць Фонду міру накіравана на мабілізацыю сродкаў і намаганняў грамадскасці ў мэтах, заснаваных на ўмацаванні міру, дружбы, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі, прапагандзе і ажыццяўленні ідэй міласэрнасці і гуманізму, умацаванні адзінства беларускага грамадства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход