Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Сак 2026

Беларусь ва ўмовах глабальных перамен прадаўжае развівацца i ўмацоўваць пазіцыі ў свеце

Беларусь ва ўмовах глабальных перамен прадаўжае развівацца i ўмацоўваць пазіцыі ў свеце
Фота з архiва

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ва ўмовах глабальных перамен і выклікаў прадаўжае ўпэўнена развівацца і ўмацоўваць пазіцыі на міжнароднай арэне. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася член Савета Рэспублікі Ала Смаляк.

"25 сакавіка 2025 года адбылася цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. На інаўгурацыі кіраўнік дзяржавы адзначыў: мы разам ідзём па шляху міру і стварэння, нацыянальнай еднасці і патрыятызму, справядлівасці і шырокіх магчымасцей для кожнага. І гэта ўсё тое, што мы называем дзяржавай для народа. Ён таксама падкрэсліў, што гэта наш, беларускі шлях. Мудрасць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, яго стратэгічны погляд, паслядоўная палітыка, міралюбная пазіцыя і арыенцір у першую чаргу на простага чалавека далі магчымасць увасобіць у жыццё маштабныя праекты па ўдасканаленні эканомікі, сацыяльнай сферы, інфраструктуры", - адзначыла Ала Смаляк.

Яна таксама дадала, што пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы былі рэалізаваны меры па мадэрнізацыі вытворчасцей, развіцці інавацыйных сфер, навукі, прыцягненні інвестыцый, падтрымцы айчыннага бізнесу, аграрнага сектара.

"Усё гэта і шмат іншага садзейнічае паляпшэнню ўмоў жыцця і работы людзей, а таксама ўмацаванню міжнароднага іміджу краіны. Мы ганарымся дасягненнямі краіны і ўпэўнены, што пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта Беларусь прадоўжыць упэўнена развівацца ва ўмовах глабальных перамен і выклікаў, умацоўваючы свае пазіцыі на міжнароднай арэне і захоўваючы сваю ўнікальнасць, самабытнасць, свае каштоўнасці, традыцыі, інтарэсы і, галоўнае, суверэнітэт, незалежнасць", - падкрэсліла член Савета Рэспублікі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Эдуард Севярын звярнуў увагу на тое, што Прэзідэнт Беларусі - унікальны палітык. "Ён дзейнічае, грунтуючыся на прынцыпах добрасуседства, супрацоўніцтва, раўнапраўя і справядлівасці. Менавіта апошняя дазваляе кіраўніку дзяржавы праяўляць аўтарытэт, які вырашае многія пытанні абароны інтарэсаў беларускай дзяржавы. Ва ўмовах сучаснага міжнароднага палітычнага хаосу паглыбленасць беларускага лідара ў праблемы, яго працаздольнасць дазваляюць прымаць правільныя рашэнні. У Канстытуцыі адзначана, што адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ. Выбар, зроблены ім, больш чым апраўданы. Менавіта ён дапамагае нам і нашай краіне заставацца моцнымі, мець сваю ўласную пазіцыю", - падкрэсліў Эдуард Севярын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі