Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Май 2017

Беларусь разлічвае на змястоўную дыскусію па самых важных праблемах банкаўскага нагляду

Беларусь разлічвае на змястоўную дыскусію па самых важных праблемах банкаўскага нагляду

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на змястоўную дыскусію па самых важных праблемах банкаўскага нагляду, заявіў сёння намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Дзмітрый Лапко ў час XXX штогадовай канферэнцыі Групы банкаўскіх наглядальнікаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэмы, прапанаваныя для абмеркавання, самыя важныя на гэты момант. Як паказалі падзеі апошніх гадоў, прыхільнасць банкаўскай супольнасці да складаных унутраных мадэлей ацэнкі крэдытных, рыначных і аперацыйных рызык, у тым ліку і з-за недаверу ацэнкам замежных рэйтынгавых агенцтваў, не прывяла да павышэння стабільнасці банкаў і паляпшэння якасці іх капіталу. Мы верым, што гэта было адным са стымулаў, чаму Базельскі камітэт абнавіў стандарты разліку капіталу для пакрыцця рыначных рызык, кіравання рызык працэнтнай стаўкі ў банкаўскім партфелі і распрацаваў праекты падобных дакументаў аб крэдытных і аперацыйных рызыках Базеля II/III, у якім стандартызаваныя падыходы да ацэнкі гэтых рызык былі абноўлены. Важным вынікам рэалізацыі гэтых стандартаў будуць значныя змяненні ў разліку прапорцыі рэгулятыўнага капіталу і, магчыма, змянення ў іх кошце", - адзначыў Дзмітрый Лапко. Ён падкрэсліў, што канферэнцыя ў Мінску - гэта цудоўная магчымасць атрымаць інфармацыю аб новых стандартах непасрэдна ад крыніцы, ад намесніка генеральнага сакратара Базельскага камітэта. "Мы ўпэўнены, што многія ўдзельнікі будуць зацікаўлены даведацца аб назапашаным вопыце прымянення гэтых інавацый у краінах Еўрапейскага саюза", - заявіў Дзмітрый Лапко.

Паводле слоў намесніка старшыні Нацбанка, незалежныя праверкі якасці актываў, праведзеныя ў некалькіх краінах, выявілі шэраг недахопаў у галіне банкаўскага рэзервавання, ацэнкі залогавай маёмасці і іншых аспектаў, што паўплывала на велічыню нарматываў рэгулятыўнага капіталу. "Мы лічым, што абмеркаванне нацыянальных падыходаў да правядзення кантрольных мерапрыемстваў пасля праверак якасці актываў і банкаўскіх планаў з мэтай павышэння якасці актываў пасадзейнічае абмену вопытам вырашэння гэтых праблем у розных краінах", - растлумачыў ён.

Сярод іншых тэм на канферэнцыі ў Мінску абмяркоўваюцца і рызыкі новых фінансавых тэхналогій. "Мы спрабавалі ацаніць перспектывы развіцця банкаўскага нагляду ў будучым, якія непасрэдна звязаны са змяненнямі ў тэхналогіях прадастаўлення фінансавых паслуг банкамі. Гэта аддалены доступ да рахунку, забеспячэнне кругласутачнага абслугоўвання кліентаў, выкарыстанне воблачных тэхналогій, біткоін і іншыя fin-tech магчымасці, хуткае развіццё якіх мы назіраем ужо цяпер. Зразумела, што новы фармат дзейнасці банкаў нясе велізарныя рызыкі, не толькі аперацыйныя, але і рэпутацыйныя. Мы павінны прыняць меры, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі грашовых патокаў у банкаўскім сектары ў новых умовах. Спадзяёмся, што дыскусія аб такіх рызыках не пакіне ўдзельнікаў абыякавымі і дасць магчымасць аб'яднаць намаганні кіраўнікоў у процідзеянні гэтым выклікам новага часу", - рэзюмаваў Дзмітрый Лапко.

У Мінску з 31 мая па 2 чэрвеня праходзіць XXX штогадовая канферэнцыя Групы банкаўскіх наглядальнікаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Banking Supervisiors from Central and Eastern European Countries, BSCEE), у якой Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з'яўляецца старшынствуючай арганізацыяй у 2017 годзе. У рабоце форуму прымаюць удзел амаль 50 прадстаўнікоў наглядных органаў з 23 еўрапейскіх краін. Міжнародная супольнасць банкаўскіх наглядальнікаў разглядае актуальныя пытанні ўкаранення новых падыходаў Базельскага камітэта да разліку велічынь крэдытнай і аперацыйнай рызык у складзе стандарту Базель III, працэдуру ацэнкі якасці актываў банкаў, рызыкі новых фінансавых тэхналогій і іх уплыў на банкаўскі сектар, а таксама вопыт краін - удзельніц групы па гэтай тэматыцы.

Група банкаўскіх наглядальнікаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы створана ў 1991 годзе. Нацыянальны банк Беларусі ўвайшоў у склад групы ў 1996 годзе.

Асноўныя задачы Групы BSCEE - падтрыманне цеснага супрацоўніцтва паміж нагляднымі органамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, садзейнічанне ва ўкараненні міжнародных стандартаў банкаўскага нагляду, забеспячэнне магчымасці абмену вопытам у галіне метадалогіі і практыкі банкаўскага нагляду і іншай актуальнай інфармцыяй, аказанне дапамогі ў правядзенні даследаванняў, выкананні адукацыйных праграм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі