Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Лют 2015

Беларусь разлічвае на падтрымку Дзіцячага фонду ААН у падрыхтоўцы новай краінавай праграмы ЮНІСЕФ

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на падтрымку Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у падрыхтоўцы новай краінавай праграмы ЮНІСЕФ. Аб гэтым ішла размова на першай рэгулярнай сесіі выканаўчага савета фонду, у якой Беларусь прымае ўдзел у якасці паўнапраўнага члена выканаўчага савета, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У ходзе дыялогу з выканаўчым дырэктарам ЮНІСЕФ начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч даў станоўчую ацэнку дзейнасці фонду па садзейнічанні краінам-членам у забеспячэнні дабрабыту дзяцей і запэўніў у падтрымцы Беларуссю прыярытэтаў ЮНІСЕФ. Беларускі дыпламат таксама выказаў падтрымку рабоце ЮНІСЕФ у галіне абароны дзяцей ад адмоўнага ўплыву сучасных камунікацыйных тэхналогій і заклікаў ствараць эфектыўныя партнёрствы для гэтай мэты.

У кантэксце нацыянальных прыярытэтаў прадстаўнік дэлегацыі Беларусі выказаў надзею на практычную падтрымку з боку фонду ў падрыхтоўцы новай краінавай праграмы ЮНІСЕФ для Беларусі. Юрый Амбразевіч заклікаў ЮНІСЕФ удзяляць належную ўвагу ўмацаванню ролі і адказнасці сям'і ў выхаванні дзецей, абароне правоў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, прафілактыцы і барацьбе з ВІЧ/СНІД.

Прадстаўнік МЗС асобна спыніўся на сітуацыі з асноўнымі сродкамі бюджэту фонду, якія непасрэдна ўплываюць на аб'ём і якасць дапамогі краінам-членам, у тым ліку краінам з сярэднім узроўнем даходу. У сувязі з гэтым ён адзначыў неабходнасць збалансаванага і інавацыйнага падыходу ЮНІСЕФ да прыцягнення ўзносаў у бюджэт фонду ў мэтах забеспячэння рэалізацыі будучага парадку дня развіцця на перыяд пасля 2015 года.

Першая рэгулярная сесія выканаўчага савета ЮНІСЕФ праходзіць 3-5 лютага ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі