Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Кст 2019

Беларусь прапануе Руху недалучэння правесці канферэнцыю аб новым светапарадку

Беларусь прапануе Руху недалучэння правесці канферэнцыю аб новым светапарадку
Уладзімір Андрэйчанка (у цэнтры). Фота пасольства Беларусі ў Азербайджане

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе краінам Руху недалучэння правесці ў 2021 годзе канферэнцыю аб новым светапарадку. З такой ініцыятывай выступіў на XVIII саміце Руху недалучэння ў Баку старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Спікер абазначыў пазіцыю беларускага боку: краіны Руху недалучэння перш за ўсё павінны дакладна сфармуляваць сваё калектыўнае бачанне новага сусветнага парадку, пабудаванага на прынцыпах міру, справядлівасці і працвітання для ўсіх. "Беларусь у гэтым кантэксце прапануе шэраг ідэй. Заклікаем старшыню Руху разгледзець пытанне аб правядзенні ў 2021 годзе канферэнцыі, прысвечанай бачанню новага сусветнага парадку", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Гэта сустрэча будзе мець вялікае сімвалічнае значэнне, паколькі ў верасні 2021 года Рух недалучэння адзначае 60-годдзе. "Бачыцца важным, каб Рух адзначыў гэту дату прыняццем і наступнай рэалізацыяй доўгатэрміновага стратэгічнага дакумента. Толькі актыўная пазіцыя дасць магчымасць яму захаваць і ўмацаваць сваю законную ролю ў сусветных справах", - перакананы старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У час саміту. Фота Trend

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што Беларусь гатова да ўзаемадзеяння з усімі партнёрамі ў мэтах пераадолення выклікаў і пагроз сучаснасці. "Мы будзем і далей паслядоўна падтрымліваць каштоўнасці Руху недалучэння, заснаваныя на Статуце ААН, у тым ліку прынцыпы суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і роўнасці, мірнага вырашэння спрэчак, непрымянення сілы або пагрозы сілай, неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў", - адзначыў ён.

XVIII саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін - членаў Руху недалучэння праходзіў у Баку 25-26 кастрычніка.

Рух недалучэння быў створаны ў 1961 годзе, ён аб'ядноўвае 120 дзяржаў свету на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках. Беларусь з'яўляецца членам арганізацыі з 1998 года і актыўна ўдзельнічае ва ўсіх яе мерапрыемствах. Прыярытэтамі краіны ў Руху недалучэння з'яўляюцца процідзеянне гандлю людзьмі, недапушчэнне палітызацыі правоў чалавека, прымянення аднабаковых прымусовых мер (санкцый), улік інтарэсаў краін з сярэднім даходам у працэсе ўстойлівага развіцця, недапушчэнне распрацоўкі новых відаў зброі масавага знішчэння, актывізацыя дзейнасці Генеральнай асамблеі і сакратарыята ААН і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі