Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Кст 2015

Беларусь прапануе ААН распрацаваць комплексны план супрацоўніцтва з краінамі з сярэднім узроўнем даходу

Беларусь прапануе ААН распрацаваць комплексны план супрацоўніцтва з краінамі з сярэднім узроўнем даходу

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі ў ходзе 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН прыняла ўдзел у абмеркаванні тэматыкі супрацоўніцтва з краінамі з сярэднім узроўнем даходу - катэгорыі дзяржаў, да якіх адносіцца і Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас адзначыў у сваім выступленні, што цяпер назіраецца рост інтарэсу да праблем краін з сярэднім узроўнем даходу. На працягу двух гадоў Беларусь правяла ў сябе два міжнародныя мерапрыемствы па гэтай тэматыцы, у тым ліку ў красавіку гэтага года сумесную з ЮНІДА канферэнцыю па інавацыйным прамысловым развіцці ў краінах з сярэднім узроўнем даходу. Акрамя таго, праблематыка краін з сярэднім узроўнем даходу знайшла адлюстраванне ў падагульняючым дакуменце праведзенага ў верасні саміту ААН. Поспех адобранага на саміце парадку дня ўстойлівага развіцця будзе ў многім залежаць ад далейшага прагрэсу менавіта ў краінах з сярэднім узроўнем даходу, складаючых большасць дзяржаў свету.

Прадстаўнік Беларусі таксама выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што краіны з сярэднім узроўнем даходу ўяўляюць сабой адзіную значную катэгорыю дзяржаў - членаў ААН, не ахопленую сістэмнай дзейнасцю ў рамках арганізацыі і не маючую каардынацыйнага механізма садзейнічання. Беларусь лічыць неабходным выправіць гэту сітуацыю шляхам распрацоўкі комплекснага плана дзеянняў ААН па супрацоўніцтве з названай групай краін.

Дакладнае планаванне і скаардынаванае садзейнічанне з боку сістэмы ААН будзе садзейнічаць устойліваму развіццю гэтых краін і ў канчатковым выніку - выкананню парадку дня ААН да 2030 года.

Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам разгляду ў ААН пытанняў краін з сярэднім узроўнем даходу і прадоўжыць адстойванне калектыўных інтарэсаў гэтай катэгорыі дзяржаў, падкрэслілі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі