Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Sep 2016

Беларусь на пляцоўцы МАГАТЭ падкрэслівае абсалютны прыярытэт пытанняў забеспячэння ядзернай бяспекі

Беларусь на пляцоўцы МАГАТЭ падкрэслівае абсалютны прыярытэт пытанняў забеспячэння ядзернай бяспекі

27 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падкрэслівае абсалютны прыярытэт пытанняў забеспячэння ядзернай бяспекі, заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк на пленарным пасяджэнні 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"МАГАТЭ па праву займае вядучую ролю ў арганізацыі работы міжнароднай супольнасці ў гэтай сферы. Зыходзім з таго, што, нягледзячы на выкананне Плана дзеянняў МАГАТЭ па ядзернай бяспецы 2011 года, большасць базавых установак гэтага дакумента маюць доўгатэрміновы характар і павінны заставацца важным арыенцірам па гэтай тэме", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Беларусь падтрымлівае намаганні МАГАТЭ па распрацоўцы эфектыўных паслуг і інструментаў, такіх як партнёрскія разгляды і ацэначныя місіі, па шырокім спектры пытанняў забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Краіна вітае дзейнасць МАГАТЭ, накіраваную на садзейнічанне развіццю нацыянальных інфраструктур ядзернай бяспекі і павышэнню эфектыўнасці рэгулюючых органаў дзяржаў-членаў, якія пачынаюць рэалізацыю ядзерна-энергетычнай праграмы. У 2015 годзе Беларусь скарысталася шэрагам паслуг агенцтва, уключаючы семінары, навучальныя мерапрыемствы, візіты экспертаў. "Ужо на наступным тыдні Беларусь прыме місію МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры. Сумесна з агенцтвам вядзецца падрыхтоўка да місіі па ацэнцы пляцоўкі і дызайну АЭС з улікам знешніх уздзеянняў", - праінфармаваў Міхаіл Міхадзюк. У сакратарыят агенцтва накіраваны заяўкі на правядзенне ў 2017-2018 гадах місіі па аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні, а таксама папярэдняй місіі па эксплуатацыйнай бяспецы АЭС.

Міхаіл Міхадзюк падкрэсліў, што акрамя работы з МАГАТЭ Беларусь па тэматыцы ядзернай бяспекі плённа супрацоўнічае з усімі зацікаўленымі партнёрамі. У прыватнасці, актыўна ўдзельнічае ў рабоце Форуму супрацоўніцтва рэгулятараў, Дзяржатамнагляд атрымаў статус наглядальніка ў Форуме па супрацоўніцтве дзяржаўных рэгулюючых органаў краін, якія эксплуатуюць рэактары ВВЭР, і Заходнееўрапейскай асацыяцыі ядзерных рэгулятараў (ВЕНРА), Беларуская АЭС уступіла ў Сусветную асацыяцыю арганізацый, што эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (WANO). Пачата работа па правядзенні стрэс-тэстаў на БелАЭС, першы этап якой плануецца завяршыць да канца 2016 года.

Беларусь высока ацэньвае ўклад МАГАТЭ ў міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва. На працягу многіх гадоў агенцтва аказвала Беларусі разнапланавую дапамогу - ад вывучэння наступстваў аварыі і распрацоўкі рэкамендацый па радыяцыйнай абароне насельніцтва і рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый да рэалізацыі канкрэтных праектаў. Цяпер Беларусь у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пашырае ініцыятыву "Дасягненне Мэт устойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі".

Ад імя ўрада Беларусі Міхаіл Міхадзюк станоўча ацаніў дзейнасць МАГАТЭ за мінулы з папярэдняй сесіі Генеральнай канферэнцыі перыяд і падтрымаў зацвярджэнне штогадовага даклада агенцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі