Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Jan 2017

Беларусь можа ўнесці значны ўклад у развіццё ЦЕІ

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа ўнесці значны ўклад у развіццё Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 24" заявіла пасол па асаблівых даручэннях МЗС Беларусі, нацыянальны каардынатар па супрацоўніцтве з ЦЕІ Наталля Жылевіч, паведамляе БЕЛТА.

Дыпламат заўважыла, што праекты, якія рэалізуюцца ў фармаце ЦЕІ, з'яўляюцца шматбаковымі - гэта якраз тое, дзеля чаго і стваралася пляцоўка.

"За гады нашага членства ў гэтай арганізацыі з яе фондаў на долю Беларусі прыпала 20 працэнтаў - размова ідзе аб сотнях тысяч еўра. Але ЦЕІ - гэта не агенцтва па развіцці і не банк. Гэта механізм, каб партнёры маглі знаходзіць адзін аднаго. Калі 25 гадоў партнёры паспяхова знаходзяць адзін аднаго і Беларусь навучылася працаваць для таго, каб знаходзіць для сябе партнёраў, агульныя інтарэсы і сумесныя праекты, я лічу гэта самым вялікім дасягненнем нашага ўдзелу ў гэтай арганізацыі, - сказала Наталля Жылевіч. - А калі не быць такімі меркантыльнымі. Чаму мы ўвесь час думаем пра тое, каб узяць? Чаму мы не думаем пра тое, што мы можам даць? А мы можам вельмі шмат што даць. Якраз тое, што мы маем 20 працэнтаў фінансаў арганізацыі, для мяне гэта пацвярджэнне таго, што мы можам даць".

Паводле яе слоў, Беларусь як актыўны ўдзельнік Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы можа ўнесці значны ўклад ва ўмацаванне даверу і бяспекі ў рэгіёне, развіццё транспартных зносін, лагістыкі і мультыдзяржаўных эканамічных праектаў.

"Стабільнасць і бяспека - гэта тое, што сёння запатрабавана ў Еўропе. Усе краіны - удзельніцы арганізацыі занепакоены тым, што адбываецца: эканамічны крызіс, эміграцыя з усімі яе наступствамі для сацыяльнага жыцця асобных краін, радыкалізацыя грамадства. Калі арганізацыя дае нам магчымасць гаварыць, дамаўляцца і ствараць умовы для эканамічнага развіцця (а эканамічнае развіццё - умова для бяспекі і стабільнасці), што можа быць важнейшым для жыцця людзей?" - задала рытарычнае пытанне пасол па асаблівых даручэннях.

Пры гэтым Наталля Жылевіч падкрэсліла, што Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва як з заходнімі, так і з усходнімі краінамі. "Мы за тое, каб быў і Захад, і Усход", - заявіла яна.

Яшчэ адной тэмай старшынства Беларусі ў ЦЕІ, адзначыла нацыянальны каардынатар, стане развіццё дыялогу паміж рознымі інтэграцыйнымі пляцоўкамі і ініцыятывамі.

"У ЦЕІ па ініцыятыве Босніі і Герцагавіны пачаты працэс рэфармавання, перагляду механізмаў яе функцыянавання. Мы паставілі перад сабой амбіцыйную задачу (мне вельмі хочацца, каб мы яе дасягнулі) - да канца года выйсці на ўзгодненыя прапановы па рэформе ўнутры ЦЕІ. Можа, гэта стане добрым прыкладам для іншых пляцовак у Еўропе", - заўважыла дыпламат.

Наталля Жылевіч упэўнена, што падмогай для старшынства Беларусі ў ЦЕІ стануць цесныя адносіны рэспублікі з Кітаем. "Шматгадовы вопыт сувязей і супрацоўніцтва з Кітаем - гэта безумоўная заслуга знешняй палітыкі Беларусі і гэта вельмі вялікая падмога для нашага супрацоўніцтва ў ЦЕІ", - звярнула яна ўвагу.

У цэлым, заявіла пасол, старшынства Беларусі ў ЦЕІ сведчыць аб поспеху знешняй палітыкі краіны. "Гэта вельмі вялікая падзея. Але адначасова гэта вялікая адказнасць, якая кладзецца на маю краіну і ў тым ліку на беларускую дыпламатыю", - рэзюмавала Наталля Жылевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі