Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Сак 2017

Беларусь мае вельмі высокі патэнцыял у ключавых для ЕАЭС галінах эканомікі

Беларусь мае вельмі высокі патэнцыял у ключавых для ЕАЭС галінах эканомікі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае вельмі высокі патэнцыял у ключавых для Еўразійскага эканамічнага саюза галінах эканомікі. Такое меркаванне выказала член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццяна Валавая ў час відэаканферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы прааналізавалі ўсе ключавыя сферы нашай эканомікі (краін ЕАЭС. - Заўвага БЕЛТА) і вызначылі топ лідараў, якія маюць інтэграцыйны патэнцыял. Гэта машынабудаванне, металургія, хімічная прамысловасць. Гэта галіны з вялікім будучым, і яны добра прадстаўлены ў эканоміцы Беларусі", - падкрэсліла міністр ЕЭК.

Яна таксама адзначыла ключавую ролю Беларусі ў сферы транспартных паслуг з пункту гледжання транзіту з ЕАЭС на тэрыторыю ЕС.

"Мы аналізавалі і галіны будучага. З гэтага пункту гледжання найбольш перспектыўныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, біямедыцына, сувязь, космас і г.д. Тут у Беларусі вельмі добрыя пазіцыі, у тым ліку ў сферы лічбавай эканомікі, - канстатавала эксперт. - Наш аналіз дакладна паказвае, што ў Беларусі ёсць вельмі высокі эканамічны патэнцыял, які будзе запатрабаваны на тэрыторыі ЕАЭС".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі