Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Сак 2016

Беларусь гатова разглядаць прапановы па супрацоўніцтве з Грузіяй ва ўсіх сферах

Беларусь гатова разглядаць прапановы па супрацоўніцтве з Грузіяй ва ўсіх сферах

22 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь гатова разглядаць прапановы па супрацоўніцтве з Грузіяй ва ўсіх сферах, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з грузінскім калегам Георгіем Квірыкашвілі ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы разглядаць канкрэтныя прапановы па ўсіх сферах дзейнасці. Упэўнены, што сённяшняя сустрэча надасць дадатковы імпульс супрацоўніцтву Беларусі і Грузіі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, важнейшым напрамкам з'яўляецца гандлёвае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. "Ёсць патэнцыял яго шматразовага павелічэння ў бліжэйшыя некалькі гадоў. Мы зацікаўлены ў пастаўках у Грузію сучасных аўтобусаў МАЗ, у тым ліку школьнай мадыфікацыі, якія зарэкамендавалі сябе ў іншых краінах", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што Беларусь прапануе пастаўляць у Грузію газавыя аўтобусы экалагічнага стандарту Еўра-5. "Яны па сваіх тэхнічных характарыстыках практычна не ўступаюць класу Еўра-6, але маюць значную перавагу па цэнавым фактары", - сказаў прэм'ер-міністр.

Беларусь гатова разглядаць прапановы па супрацоўніцтве з Грузіяй ва ўсіх сферахТаксама кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што Беларусь гатова пастаўляць высокаэфектыўную дарожную і камунальную тэхніку "Амкадор", усю гаму будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў. Беларусь таксама зацікаўлена ў забеспячэнні жыхароў Грузіі малочнай і мясной прадукцыяй, кандытарскімі вырабамі, кансервамі, дзіцячым харчаваннем і іншымі прадуктамі. "Станоўчым прыкладам развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемадзеянне з Аджарыяй. Канкрэтныя дамоўленасці і іх выкананне прывялі да росту тавараабароту, перспектыўным і ўзаемавыгадным уяўляецца ўзаемадзеянне ў сферы гандлю тытунёвай сыравінай і адпаведнай гатовай прадукцыяй", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, значныя перспектывы для развіцця мае супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі, у сферы навукі і тэхналогій. "Нам уяўляецца неабходным шырэй выкарыстоўваць вопыт нашых спецыялістаў, якія маюць практычныя распрацоўкі ў аграпрамысловым комплексе, укараненне перадавых тэхналогій у вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, раслінаводстве, племянной жывёлагадоўлі", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Беларусь гатова разглядаць прапановы па супрацоўніцтве з Грузіяй ва ўсіх сферахТаксама ён расказаў аб добрых перспектывах узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў будаўнічай галіне. Паводле слоў Андрэя Кабякова, беларускія будаўнічыя арганізацыі, якія маюць значны вопыт у сферы дарожнага будаўніцтва, праектавання, будаўніцтва жылля, інфраструктуры і сацыяльных аб'ектаў, зацікаўлены ва ўдзеле ў рэалізацыі праектаў у Грузіі.

"Мы запрашаем грузінскі бізнес выходзіць на беларускі рынак. Мы можам прапанаваць перапрацоўку грузінскай агародніны, фруктаў, іншай прадукцыі на тэрыторыі Беларусі з мэтай далейшай пастаўкі на тэрыторыю трэціх краін",- рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу Георгій Квірыкашвілі адзначыў, што Грузія разглядае Беларусь як важнага партнёра. "Грузінскі бок мае намер паглыбляць двухбаковыя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах", - запэўніў ён.

Беларусь гатова разглядаць прапановы па супрацоўніцтве з Грузіяй ва ўсіх сферахУ 2015 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй склаў $44,9 млн (69,9 працэнта ў параўнанні з 2014 годам), экспарт - $22,4 млн (96,8 працэнта), імпарт - $22,5 млн (54,8 працэнта). Сальда адмоўнае - $112 тыс.

Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі ў 2015 годзе былі тытунёвыя вырабы, лекавыя сродкі, шпалы драўляныя, мэбля, малако і вяршкі згушчаныя і сухія, шыны, трансфарматары электрычныя, угнаенні мінеральныя змешаныя, трактары і седлавыя цягачы, помпы вадкасныя, прадукцыя дрэваапрацоўкі.

З Грузіі пастаўляліся арэхі, агародніна, мінеральныя воды, вінаградныя віны, моцныя спіртныя напіткі, нафтапрадукты.

У студзені 2016 года тавараабарот склаў $2 млн 624,9 тыс. і павялічыўся на 8,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Экспарт павялічыўся на 33 працэнты, імпарт скараціўся на 20 працэнтаў. Сальда дадатнае - $853,3 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі