Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Mar 2017

Беларусь гатова правесці кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання

Беларусь гатова правесці кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова правесці кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE). Аб гэтым заявіў сёння міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко на сустрэчы з памочнікам прэзідэнта - кіраўніком офіса FIE Натальяй Радрыгез, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Міністр падзякаваў прадстаўніку FIE за гатоўнасць разгледзець прапанову беларускага боку аб правядзенні ў лістападзе 2017 года ў Мінску кангрэса федэрацыі і адзначыў, што Беларусь штогадова прымае каля 80 міжнародных спаборніцтваў, і ўсе турніры вызначаюцца добрай арганізацыяй.

"Чэмпіянат Еўропы па фехтаванні (U-23), які пройдзе ў красавіку, не стане выключэннем. У нас расце новае пакаленне здольных атлетаў, і мы ўпэўнены, што правядзенне чэмпіянату дасць магчымасць ім павысіць сваё спартыўнае майстэрства, а таксама прыцягнуць да фехтавання яшчэ больш увагі балельшчыкаў", - адзначыў Аляксандр Шамко.

Наталля Радрыгез выказала ўпэўненасць, што інфраструктура горада дасць магчымасць правесці і спаборніцтвы, і кангрэс на самым высокім узроўні. Прадстаўнік FIE наведала сёння Нацыянальны алімпійскі камітэт і шэраг сталічных атэляў, дзе могуць размясціцца госці.

"Кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання - важная падзея для нашага віду спорту. Ён пройдзе пад старшынствам кіраўніка FIE Алішэра Усманава. Чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў 120-130 нацыянальных федэрацый. У час пасяджэння будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця фехтавання ў свеце, у тым ліку новая рэдакцыя правіл", - раказала Наталля Радрыгез.

Канчатковае рашэнне аб месцы і тэрмінах правядзення кангрэса будзе прынята пасля завяршэння афіцыйнага візіту кіраўніка офіса FIE ў Беларусь і даклада кіраўніку Міжнароднай федэрацыі фехтавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі