У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Кст 2016

Беларусь абсалютна адкрыта дзеліцца інфармацыяй аб будаўніцтве АЭС

Беларусь абсалютна адкрыта дзеліцца інфармацыяй аб будаўніцтве АЭС

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абсалютна адкрыта дзеліцца інфармацыяй аб будаўніцтве АЭС, заявіў першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шанец на V Беларуска-германскім энергетычным форуме ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі мы адкрыты для ўсіх, самыя падрабязныя звесткі аб праекце можна атрымаць у інфармацыйным цэнтры ў Астраўцы, - адзначыў Леанід Шанец. - Мы абсалютна адкрытыя для нашых суседзяў, каб паказаць, як ідзе будаўніцтва".

Першы намеснік міністра нагадаў, што ўласная АЭС дасць магчымасць Беларусі штогод замяшчаць каля 5 млрд куб.м імпарту прыроднага газу. Сярэднегадавы водпуск электраэнергіі пры рабоце атамнай электрастанцыі ў базавым рэжыме складзе 17 млрд кВт.гадз. "Гэта будзе займаць у балансе каля 21 працэнта ад аб'ёму спажывання", - дадаў Леанід Шанец.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс