Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Feb 2016

Белаконеў: Ваенная дактрына Беларусі заўсёды мела толькі абарончы характар

Белаконеў: Ваенная дактрына Беларусі заўсёды мела толькі абарончы характар

12 лютага, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Ваенная дактрына Беларусі заўсёды мела толькі абарончы характар, заявіў 12 лютага журналістам начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Алег Белаконеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша дзяржава міралюбівая. І папярэдняя дактрына, і гэта маюць толькі абарончы характар. Мы не маем ні да каго тэрытарыяльных прэтэнзій. Нашы нацыянальныя інтарэсы ніколі не выходзяць за межы нашых дзяржаўных граніц", - сказаў начальнік Генштаба.

Ён нагадаў, што папярэдняя Ваенная дактрына прамылася ў 2002 годзе. Новая рэдакцыя была адобрана Прэзідэнтам 22 студзеня 2016 года.

Ваенная дактрына - гэта сістэма спецыяльна прынятых поглядаў дзяржавы на забеспячэнне ваеннай бяспекі краіны. Новы варыянт распрацоўваўся даволі вялікім калектывам. "Гэта і Дзяржсакратарыят Савета бяспекі, і Міністэрства абароны, і Генеральны штаб, і ўсе органы дзяржаўнай улады, якія ўдзельнічаюць у сістэме нацыянальнай бяспекі", - растлумачыў Алег Белаконеў.

Генерал-маёр адзначыў, што з моманту прыняцця папярэдняга дакумента змяніліся выклікі і пагрозы, спосабы вядзення баявых дзеянняў. Узніклі новыя ўзброеныя канфлікты ў розных рэгіёнах. Гэтыя канфлікты на першы погляд адрозніваюцца адзін ад аднаго, але яны маюць аднолькавую прыроду свайго з'яўлення. "Інакш кажучы, гэта ўнутраныя парушэнні дзейнасці дзяржавы", - сказаў Алег Белаконеў. На падставе аналізу ўсіх гэтых фактаў і была распрацавана новая дактрына.

Начальнік Генеральнага штаба таксама звярнуqў вагу: "У жыцці нашай дзяржавы, у жыццядзейнасці Узброеных Сіл і іншых арганізацый нічога не зменіцца. На сённяшні дзень мы проста ўдакладнілі і вызначылі па-новаму пагрозы нацыянальнай бяспецы нашай дзяржавы і сутнасць таго, што адбываецца вакол нас. Мы яшчэ раз паказваем усяму свету, што мы міралюбівая дзяржава. Мы не схільныя да вядзення вайны. Мы нікому не дазволім умешвацца ў нашы ўнутраныя справы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі