Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Жнв 2017

Белаконеў: Ажыятаж у сувязі з вучэннем "Захад-2017" незразумелы

Белаконеў: Ажыятаж у сувязі з вучэннем

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ажыятаж у сувязі з вучэннем "Захад-2017" незразумелы. Аб гэтым сёння журналістам заявіў кіраўнік вучэння ад беларускага боку, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алег Белаконеў адзначыў, што падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" праходзіць на фоне няпростай ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне. Каля заходніх граніц Саюзнай дзяржавы створаны перадавыя камандныя цэнтры НАТА. Альянс актыўна, практычна змяняючы адно другім, праводзіць вучэнні, у ходзе якіх, у тым ліку адпрацоўваюцца пытанні прымянення войскаў у непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай граніцы Беларусі. Алег Белаконеў канстатаваў, што колькасць вучэнняў у рэгіёне за апошнія 8 гадоў павялічылася ўдвая, колькасць войскаў, што прыцягваюцца да вучэнняў, - большая чым у тры разы. "У сувязі з гэтым незразумелы ажыятаж адносна вучэння "Захад-2017"", - падкрэсліў першы намеснік міністра. Ён нагадаў аб шматнацыянальным вучэнні краін НАТА "Anakonda-2016", якое стала буйнейшым у Еўропе з часоў завяршэння халоднай вайны. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 24 дзяржаў. Усе асноўныя параметры гэтага вучэння на тэрыторыі Польшчы перасягаюць паказчыкі "Захаду-2017" у некалькі разоў: па колькасці ваеннаслужачых больш як удвая, па колькасці ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі - амаль у чатыры з палавінай разы. Што датычыцца зместу адпрацоўваемых пытанняў, то яны мелі вельмі выразны недружалюбны характар, аднак ажыятажу ў Беларусі ніхто не ўзнімаў, і не ўзнімае, падкрэсліў Алег Белаконеў.

У канцы верасня 2017 года на тэрыторыі Польшчы зноў пройдзе вялікае шматнацыянальнае аператыўна-тактычнае вучэнне ўзброеных сіл дзяржаў - членаў НАТА і краін-партнёраў. Агульная колькасць удзельнікаў складзе каля 17 тыс. чалавек ад 12 дзяржаў. Будзе задзейнічана, у прыватнасці, 53 танкі, 192 баявыя браніраваныя машыны, больш за 30 баявых верталётаў. "Пры гэтым Беларусь ніякіх абвінавачанняў і папрокаў у агрэсіўнасці гэтых вучэнняў не выказвае, а адносіцца да іх, як да элемента падрыхтоўкі войскаў. Таму неадэкватна рэагаваць на падрыхтоўку нашых, прынамсі, не зусім карэктна", - перакананы першы намеснік міністра.

Вучэнне "Захад-2017" мае абарончы характар. Яно пацвярджае курс Беларусі на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі і прыхільнасць да саюзніцкіх абавязацельстваў з Расійскай Федэрацыяй, нагадаў Алег Белаконеў. Нягледзячы на тэндэнцыйны ажыятаж, які створаны вакол "Захад-2017", Беларусь няўхільна выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы па міжнародных і рэгіянальных дагаворах па раззбраенні, умацаванні мер даверу і бяспекі ў ААН і ў АБСЕ. Кіруючыся імі, краіна яшчэ ў канцы 2016 года афіцыйна інфармавала дзяржавы - удзельніцы венскага дакумента 2011 года аб маючым адбыцца вучэнні "Захад-2017".

Як паведамлялася, яно пройдзе 14-20 верасня на тэрыторыі Беларусі і трох палігонах Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі