Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Feb 2016

Бабарыка: Вяртаннем культурных шэдэўраў на радзіму з'яўляюцца праекты, падобныя да выстаўкі Льва Бакста

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў Мінску9 лютага, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Вяртаннем культурных шэдэўраў на радзіму становяцца арт-праекты, падобныя да выстаўкі "Час і творчасць Льва Бакста", якая прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Такое меркаванне выказаў 9 лютага на прэзентацыі старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка банка, па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы якога рэалізаваны гэты праект, выстаўка "Час і творчасць Льва Бакста" з'яўляецца пацвярджэннем таго, што шматвяковая беларуская культура - частка магутнай еўрапейскай культуры, якая аказала вялікі ўплыў на сусветную супольнасць у цэлым.

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў МінскуУ арт-праекце прадстаўлены жывапіс, графіка і эскізы да розных спектакляў і балета, дзякуючы якім Леў Бакст, чыя радзіма - Беларусь, і атрымаў славу сусветна вядомага мастака, сцэнографа.

На выстаўцы гледачы ўбачыць таксама работы вядомага беларускага мастака Напалеона Орды, які паказваў Гродна, родны горад Бакста, такім, якім застаў яго знакаміты беларус. Цікавымі для гледачоў будуць работы сучаснікаў Бакста - Максіміляна Валошына, Кузьмы Пятрова-Водкіна, Канстанціна Багаеўскага, а Мастацкі музей Літвы прадаставіў для выстаўкі аўтарскія творы Мікалоюса Чурлёніса, чые арыгіналы экспанаваліся ў Мінску апошні раз больш як 100 гадоў таму.

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў МінскуУсяго больш за 200 экспанатаў з музеяў розных краін прадставіць арт-праект "Час і творчасць Льва Бакста". У экспазіцыі, прымеркаванай да 150-годдзя з дня нараджэння майстра, дэманструюцца яго работы, выкананыя ў розных жанрах і тэхніках: ад жывапісу і графікі да тэатральных эскізаў. Беларускі глядач зможа ўбачыць творы Льва Бакста з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка - уладальніка самага багатага на сённяшні дзень прыватнага збору станковых твораў аўтара ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Сярод экспанатаў - аўтарскія літаграфіі Льва Бакста з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, работы з Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва.

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў МінскуВыстаўка ў Мінску - першы этап міжнароднага праекта, прысвечанага творчасці Льва Бакста. Пасля Мінска экспазіцыя адправіцца ў Вільнюскую карцінную галерэю і мастацкі музей "Рыжская біржа". Завершыць турнэ экспазіцыя на радзіме майстра - у Новым замку ў Гродне. Экспазіцыю ў Мінску можна ўбачыць з 10 лютага да 17 красавіка.

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў МінскуЛеў Бакст (Розенберг) нарадзіўся ў 1866 годзе ў Гродне. Пасля вучобы ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і парыжскіх мастацкіх школах стаў адным з заснавальнікаў легендарнага аб'яднання "Свет мастацтва" і аднайменнага часопіса. Ён быў выдатным партрэтыстам, ілюстратарам, дэкаратарам і мадэльерам свайго часу. Сусветную вядомасць яму прынесла супрацоўніцтва з балетным імпрэсарыа Сяргеем Дзягілевым, па запрашэнні якога Бакст бліскуча аформіў шэраг пастановак "Рускіх сезонаў" у Парыжы, у тым ліку "Клеапатра" (1909), "Шэхеразада", "Жар-Птушка" (1910), "Нарцыс" (1911), "Дафніс і Хлоя" (1912). Выстаўкі работ Бакста праводзяцца ў прэстыжных музеях свету. Цэны на яго творы б'юць рэкорды продажаў на аўкцыёнах. У 2012 годзе з аўкцыёну Christie’s у Лондане тэатральны эскіз "Жоўтая султанша" Бакста быў прададзены больш як за 1 млн еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі