Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Врс 2015

Азаранка: Алімпійскі турнір у Рыа будзе для мяне самым важным у 2016 годзе

Азаранка: Алімпійскі турнір у Рыа будзе для мяне самым важным у 2016 годзе21 верасня, Мінск /Аляксандр Новікаў - БЕЛТА/. Самым важным для першай ракеткі Беларусі Вікторыі Азаранка ў 2016 годзе будзе алімпійскі турнір па тэнісе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым спартсменка паведаміла сёння журналістам пасля правядзення майстар-класа для дзяцей у Рэспубліканскім цэнтры тэніса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне ўжо ёсць залаты медаль Гульняў у Лондане ў міксце, у Рыа-дэ-Жанэйра пастараюся стаць першай у жаночым турніры. Перамогі ў спаборніцтвах сусветнага тура і выступленне за Беларусь вельмі адрозніваюцца па адчуваннях. Вельмі хочацца выйграць для Беларусі золата ў Рыа", - расказала Вікторыя Азаранка.

Азаранка: Алімпійскі турнір у Рыа будзе для мяне самым важным у 2016 годзеПершая ракетка Беларусі ацаніла сваё выступленне ў бягучым сезоне. На яе думку, лепш за ўсё з турніраў "Вялікага шлема" ў яе атрымалася згуляць на Адкрытым чэмпіянаце ЗША. Хоць ужо з "Ралан Гароса" гульня Азаранка станавілася лепшай. Мэта бягучага сезона ў беларускі - трапіць на падагульняючы турнір Жаночай сусветнай асацыяцыі (ВТА), які пройдзе ў Сінгапуры.

Азаранка: Алімпійскі турнір у Рыа будзе для мяне самым важным у 2016 годзеВікторыя Азаранка - алімпійская чэмпіёнка Лондана ў міксце з Максімам Мірным, бронзавы прызёр Гульняў-2012 у адзіночным разрадзе, двухразовая пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (2012 і 2013 гады), першая ракетка свету ў 2012 годзе. Цяпер тэнісістка займае 23-е месца ў сусветным рэйтынгу. Бліжэйшы турнір, у якім Вікторыя Азаранка плануе прыняць удзел, пройдзе ў кітайскім Ухане і пачнецца 27 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі