Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліс 2014

Аруцюн Хачатран: Лепшыя фільмы з усяго свету сабраны на "Лістападзе"

Аруцюн Хачатран: Лепшыя фільмы з усяго свету сабраны на

12 лістапада, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Лепшыя фільмы з усяго свету сабраны на мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад". Такое меркаванне выказаў 12 лістапада старшыня журы нацыянальнага конкурсу, сузаснавальнік і дырэктар Ерэванскага міжнароднага кінафестывалю "Залаты Абрыкос", рэжысёр Аруцюн Хачатран у ходзе круглага стала, арганізаванага на кінафестывалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аруцюн Хачатран адзначыў, што бываў у Мінску чатыры разы, з іх тройчы - на "Лістападзе". "Фестываль стаў вельмі цікавым, асабліва ў апошнія гады. Сабрана проста бліскучая міжнародная праграма. Тут можна ўбачыць самыя лепшыя фільмы з усяго свету", - сказаў ён.

Рэжысёр фільмаў, адзначаных на шматлікіх кінафестывалях, таксама дадаў, што "Лістапад", які ў гэтым годзе праводзіцца 21-ы раз, даўно выйшаў за рамкі Беларусі і добра вядомы на постсавецкай прасторы. "Ён расказвае пра вашу краіну, пра мастацтва, культуру", - сказаў ён.

XXI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіць з 7 па 14 лістапада ў Мінску. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі