Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Ліп 2015

Артур Таір аглы Расі-задэ: Азербайджан прыкладзе ўсе намаганні для развіцця брацкіх адносін з Беларуссю

Артур Таір аглы Расі-задэ: Азербайджан прыкладзе ўсе намаганні для развіцця брацкіх адносін з Беларуссю

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан прыкладзе ўсе намаганні для развіцця брацкіх адносін з Беларуссю. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм'ер-міністр Азербайджана Артур Таір аглы Расі-задэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Артур Таір аглы Расі-задэ падкрэсліў, што ў Азербайджане ганарацца існуючымі з Беларуссю адносінамі. "Азербайджанскі народ заўсёды з пачуццем вялікай любові ставіўся і ставіцца да Беларусі, - сказаў ён. - Мы прыкладзём усе намаганні для таго, каб тая база, якая створана, дружалюбныя, брацкія адносіны паміж нашымі краінамі і народамі развіваліся".

Артур Таір аглы Расі-задэ: Азербайджан прыкладзе ўсе намаганні для развіцця брацкіх адносін з БеларуссюЁн прызнаўся, што вельмі крануты ўвагай, з якой Прэзідэнт Беларусі ставіцца да Азербайджана. "Прыношу Вам вялікую, шчырую ўдзячнасць ад усяго сэрца за высокую ацэнку маёй сціплай працы. Я гэту ўзнагароду адношу да ўсіх тых, хто ўносіў і ўносіць уклад у развіццё нашых усебаковых адносін", - адзначыў Артур Таір аглы Расі-задэ.

"Да таго часу, пакуль будзе біцца маё сэрца, незалежна ад займаемых пасад, я буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб нашы адносіны развіваліся", - дадаў ён. Артур Таір аглы Расі-задэ: Азербайджан прыкладзе ўсе намаганні для развіцця брацкіх адносін з Беларуссю

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі