Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Кст 2019

Андрэйчанка: у святле трывожных падзей у свеце аб'яднальны парадак дня запатрабаваны як ніколі

Андрэйчанка: у святле трывожных падзей у свеце аб'яднальны парадак дня запатрабаваны як ніколі

2 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У святле трывожных падзей у свеце аб'яднальны парадак дня ў духу ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі запатрабаваны як ніколі. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы асеннюю сесію парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да кіраўнікоў дыпламатычных місій, якія прысутнічаюць у Авальнай зале, спікер адзначыў, што яны ўнеслі немалы ўклад у развіццё дыялогу паміж Беларуссю і краінамі, якія прадстаўляюць. "Акрамя прамой эканамічнай выгады для грамадзян нашых краін умацаванне даверу і імкненне супрацоўнічаць без палітычнай прадузятасці дапамагае нам лепш разумець адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях. Гэта сёння вельмі важная задача. У святле трывожных падзей, якія адбываюцца ў свеце, аб'яднальны парадак дня ў духу ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі запатрабаваны як ніколі", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

"Мы адчуваем гэта па той атмасферы, якая складваецца ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. І мы ўдзячны сваім калегам за падтрымку. Летам у Люксембургу была аднагалосна прынята наша чарговая, ужо трэцяя па ліку ў гэтым скліканні, рэзалюцыя", - нагадаў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што паступова павялічваецца колькасць прыхільнікаў уладкавання Еўразійскага кантынента на прынцыпах даверу і партнёрства. У якасці прыкладу ён прывёў Нараду спікераў парламентаў краін Еўразіі. Спікер ахарактарызаваў яе як маладую дыялогавую платформу, якая хутка набірае міжнародны аўтарытэт. Калі на першай нарадзе было ўсяго 18 удзельнікаў, то ў апошнім мерапрыемстве, што прайшло ў Нур-Султане, прынялі ўдзел ужо 65 парламентаў і 14 міжнародных арганізацый.

"Мы засяродзілі ўвагу сваіх калег на новай стратэгічнай ініцыятыве кіраўніка беларускай дзяржавы аб фарміраванні "пояса лічбавага добрасуседства". Яна лагічна вынікае з ідэі "Хельсінкі 2" і ў плане абароны ад сучасных пагроз чалавецтву можа адыграць не менш важную ролю, чым Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Прапановы беларускай дэлегацыі ўвайшлі ў падагульняючы дакумент нарады. "Гэта сведчыць аб значнасці пытанняў, якія ўзнімае Беларусь на міжнароднай арэне", - рэзюмаваў спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі