Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Врс 2015

Андрэйчанка: Нацыянальны сход Беларусі зацікаўлены ва ўстанаўленні больш цесных кантактаў з Лацінаамерыканскім парламентам

Андрэйчанка: Нацыянальны сход Беларусі зацікаўлены ва ўстанаўленні больш цесных кантактаў з Лацінаамерыканскім парламентам

29 верасня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Нацыянальны сход Беларусі зацікаўлены ва ўстанаўленні больш цесных кантактаў з Лацінаамерыканскім парламентам. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Бразіліі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер, у прыватнасці, звярнуў увагу на важнасць узаемадзеяння Беларусі і Бразіліі ў фармаце міжпарламенцкіх арганізацый, адзначыўшы, што прадстаўнікі дзвюх краін практычна пастаянна сустракаюцца ў рамках Асамблеі Міжпарламенцкага саюза. "Нацыянальны сход Беларусі зацікаўлены ва ўстанаўленні больш цесных кантактаў з Лацінаамерыканскім парламентам - вельмі аўтарытэтнай і паважанай арганізацыяй, куды ўваходзіць Нацыянальны кангрэс Бразіліі. У сувязі з гэтым мы накіравалі праект пагаднення нашым партнёрам па разглядзе пытання аб наданні статусу наглядальніка парламенту Беларусі ў Лацінаамерыканскім парламенце. Просім вас падтрымаць гэту ініцыятыву", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, развіццё разнапланавых адносін з Бразіліяй з'яўляецца для Беларусі адным з найважнейшых прыярытэтаў знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы. "Нягледзячы на тое, што нашы краіны геаграфічна аддалены адна ад адной, спадзяёмся на значную актывізацыю нашых узаемаадносін па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - запэўніў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка таксама нагадаў, што ў ліпені бягучага года на саміце БРІКС адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Бразіліі. "Мы лічым, што дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў час гэтай сустрэчы, з'яўляюцца асновай для далейшага супрацоўніцтва", - сказаў спікер. Ён таксама запэўніў, што беларускія парламентарыі зробяць усё неабходнае для таго, каб двухбаковае супрацоўніцтва адпавядала дасягнутым дамоўленасцям.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў перадаў найлепшыя пажаданні старшыні Палаты дэпутатаў Бразіліі Эдуарда Кунье. "У красавіку бягучага года мы накіравалі яму запрашэнне наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Хачу пацвердзіць, што гэта запрашэнне застаецца ў сіле", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

У сваю чаргу намеснік старшыні Палаты дэпутатаў Нацыянальнага кангрэса Бразіліі Фернанду Лусіу Жыякобу падзякаваў беларускаму боку за добрую арганізацыю візіту і падрыхтоўку цікавай праграмы знаходжання. Так, у час візіту дэлегацыя наведала шэраг беларускіх прадпрыемстваў. "Мы цалкам задаволены гэтым візітам. Упэўнены ў тым, што нашы краіны змогуць рэалізаваць усё тое, што было пакладзена на паперу ў ходзе сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Бразіліі", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі