Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2019

Андрэйчанка: мы захаваліся як народ дзякуючы памяці пра подзвігі продкаў

Андрэйчанка: мы захаваліся як народ дзякуючы памяці пра подзвігі продкаў

4 мая, Ушацкі раён /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Беларусы захаваліся як народ менавіта таму, што ў нашых сэрцах жыве памяць пра подзіг продкаў, якія загінулі ў баях. Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час святкавання 75-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны і 45-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Прарыў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыйшлі на гэта святое месца (мемарыяльны комплекс "Прарыў". - Заўвага БЕЛТА), каб аддаць даніну памяці бессмяротнаму подзвігу нашых продкаў, партызан, якія 75 гадоў таму здзейснілі тут легендарны прарыў фашысцкай блакады. Памятныя даты, якія мы адзначаем у гэтыя майскія дні, дарагія кожнаму беларусу", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Некалькі тысяч удзельнікаў прарыву навекі засталіся ляжаць у гэтай зямлі. Яны аддалі свае жыцці, каб жыла Радзіма і наступныя пакаленні помнілі, якой цаной заваёўвалася права мірна жыць, гадаваць дзяцей, будаваць планы на будучае. "Мы ў неаплатным даўгу перад тымі, хто загінуў на франтах і ў тыле, а таксама перад тымі, хто выжыў і адраджаў родную зямлю", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Словы ўдзячнасці Уладзімір Андрэйчанка адрасаваў ветэранам, адзначыўшы, што яны застаюцца ўзорам нязломнай мужнасці. Менавіта ў іх наступныя пакаленні чэрпаюць сілы і волю для стварэння суверэннай Беларусі. "Мы захаваліся як народ менавіта таму, што ў нашых сэрцах жыве памяць пра подзвіг продкаў, якія загінулі на палях бітваў", - перакананы спікер ніжняй палаты парламента.

Сёння ва Ушацкім раёне праходзяць урачыстасці з нагоды 75-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны на тэрыторыі раёна і 45-годдзя з дня адкрыцця комплексу "Прарыў". У рамках святкавання юбілейнай даты госці адкрыюць футбольную пляцоўку ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ва Ушачах. Завершыцца памятнае мерапрыемства карцэртам.

Мемарыяльны комплекс "Прарыў" ва Ушацкім раёне лічыцца адным з самых значных твораў манументальнага мастацтва БССР. Ён быў адкрыты ў чэрвені 1974 года на месцы прарыву варожай блакады 5 мая 1944 года партызанамі Полацка-Лепельскай зоны за 7 км ад Ушач. Тут 16 партызанскіх брыгад на чале з будучым Героем Савецкага Саюза Уладзімірам Лабанком вырваліся з акружэння і змагаліся з ворагам да прыходу часцей Савецкай Арміі. Разам з партызанамі змаглі вызваліцца і больш за 15 тыс. мірных жыхароў. У 2015 годзе была пачата рэканструкцыя мемарыяла, адрэстаўрыраваны комплекс урачыста адкрылі 9 мая 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі