Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Стд 2022

Андрэйчанка: людзі за захаванне беларускай мадэлі дзяржаўнасці

Андрэйчанка: людзі за захаванне беларускай мадэлі дзяржаўнасці
Фота з архiва

17 студзеня, Полацк /Кар. БЕЛТА/. На сустрэчах у калектывах прадпрыемстваў і арганізацый краіны людзі выступаюць за захаванне беларускай мадэлі дзяржаўнасці. Аб гэтым заявіў журналістам пасля размовы з работнікамі ААТ "Полацк-Шкловалакно" старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, абмеркаванне змяненняў у Асноўны закон ідзе вельмі актыўна. "Мы нават не чакалі такой высокай зацікаўленасці. Людзі не толькі выслухоўваюць тыя змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца, але і выказваюць свой пункт гледжання, што можа быць упушчана. Калі падводзіць вынік маіх сустрэч у калектывах, то людзі найбольш непакояцца за тое, каб была захавана беларуская мадэль дзяржаўнасці, не было карэннай ломкі, каб сацыяльная накіраванасць развіцця Беларусі заставалася нязменнай у Канстытуцыі. Вядома, тут няма нейкага спажывецкага стаўлення, таму што беларусы падтрымліваюць, што кожны грамадзянін павінен уносіць пасільны ўклад у развіццё краіны", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Яшчэ сярод хвалюючых тэм - захаванне гістарычнай памяці і праўды. Гэта пазіцыя таксама знаходзіць пазітыўны водгук у людзей. "Гэта гучала на сустрэчах на полацкай зямлі, таму што тут быў моцна развіты партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны, помніцца Асвейская трагедыя. Адсюль пачыналася і беларуская дзяржаўнасць, таму людзі гавораць аб тым, што трэба не толькі дэклараваць, але, можа, і запісаць у Канстытуцыі, што кожны беларус павінен ведаць, шанаваць і аберагаць гісторыю. Мы маем багатую культурную і гістарычную спадчыну, якая павінна працаваць на развіццё краіны і кансалідацыю грамадства", - дадаў спікер ніжняй палаты парламента.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што супрацоўнікі прадпрыемства настроены на работу, каб не збаўляць мінулагоднія тэмпы. У 2021 годзе аб'ём экспарту ААТ "Полацк-Шкловалакно" склаў $107 млн (рост 131 працэнт). "Гэта ўзор таго, як трэба процістаяць санкцыйнаму націску", - сказаў на заканчэнне ён.

Сёння Уладзімір Андрэйчанка таксама сустрэнецца з калектывам Полацкага малочнага камбіната.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі