Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Ліс 2017

Андрэйчанка лічыць неабходным актывізаваць работу беларуска-грузінскіх груп дружбы

Андрэйчанка лічыць неабходным актывізаваць работу беларуска-грузінскіх груп дружбы

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што неабходна актывізаваць работу груп дружбы ў парламентах Беларусі і Грузіі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі Давідам Катарыя, які завяршае дыпламатычную місію ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, за гады работы Давіда Катарыя ў краіне спачатку на пасадзе саветніка-пасланніка, а потым і пасла было многае зроблена для павелічэння ўзаемнага тавараабароту, арганізаваны шэраг візітаў, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Уладзімір Андрэйчанка ўпэўнены, што гэта надало сур'ёзны імпульс развіццю супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы і на міжпарламенцкім узроўні.

Разам з тым старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў меркаванне, што групы дружбы з абодвух бакоў працуюць недастаткова эфектыўна, ім не хапае ініцыятывы. "Можа, давядзецца нейкія меры прымаць, таму што актыўнасць нізкая", - заўважыў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён таксама нагадаў, што на 2018 год запланаваны цікавыя мерапрыемствы ў сферы культуры. У прыватнасці, пройдуць Дні культуры Грузіі ў Беларусі. Акрамя таго, нядаўна ў Тбілісі завяршылася дзіцячае "Еўрабачанне", сярод удзельнікаў якога была і прадстаўніца Беларусі. "Мы з задавальненнем будзем прымаць дэлегацыю вашай краіны ў 2018 годзе (дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску. - Заўвага БЕЛТА), пераймаць ваш вопыт, як мы гэта рабілі пры падрыхтоўцы 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ", - сказаў спікер.

Беларусь і Грузія ўстанавілі дыпламатычныя адносіны ў студзені 1994 года. Дагаворна-прававая база да гэтага часу складае 47 дакументаў. За 2012-2016 гады экспарт беларускай прадукцыі ў Грузію вырас больш як у 1,5 раза да $57,5 млн. У бягучым годзе тэндэнцыя росту беларускіх паставак захоўваецца: экспарт у студзені-верасні павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 23,7 працэнта да $59,4 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі