Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Nov 2016

Ананіч: У Беларусі створаны аднолькавыя ўмовы для распаўсюджвання любой друкаванай прэсы

Ананіч: У Беларусі створаны аднолькавыя ўмовы для распаўсюджвання любой друкаванай прэсы

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны аднолькавыя ўмовы для распаўсюджвання любой друкаванай прэсы. Аб гэтым паведаміла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч сёння ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне журналіста аб стане рознічнай сістэмы распаўсюджвання друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што структура, якая склалася мінулыя гады, захавана і мадэрнізавана. Міністр інфармацыі падрабязна апісала сітуацыю. "У краіне захавана дзяржаўная сістэма прадпрыемстваў "Саюздрук", і ў кожны куток нашай краіны штодзень адпраўляюцца газеты з Беларускага дома друку. У нас толькі кіёскаў "Саюздрук", магазінаў, новых павільёнаў з уваходнай групай, дзе ёсць газета, кніга і нават кава з'яўляецца, - 1 426. Акрамя таго, у нас больш за 420 суб'ектаў гаспадарання таксама займаюцца распаўсюджваннем друкаванай прэсы - на аўтастанцыях, запраўках, у гіпер- і супермаркетах", - паведаміла Лілія Ананіч.

Такім чынам, структура не толькі захавана, але і прырасла, звярнула ўвагу міністр інфармацыі. Актыўна працуюць у гэтым сегменце і прыватныя структуры, якія таксама знаходзяць тут свой, у тым ліку эканамічны, інтарэс.

"Сёння прэса ў нас усюды, і гэта вялікая дзяржаўная праграма, - адзначыла Лілія Ананіч. - Дзяржава стварае ўмовы ў кожным горадзе, кіёскам удзяляецца дастатковая ўвага, таму што прэса патрэбна людзям. Гэта палітыка праводзіцца ўсе 20 гадоў, і сёння наш вопыт прыязджаюць вывучаць калегі з Расійскай Федэрацыі. Мы кожны год прымаем дэлегацыі распаўсюджвальнікаў з Расіі і, калі ласка, гатовы дзяліцца гэтым вопытам".

"Сёння няма праблемы ў беларускай прэсы. У нас аднолькавыя ўмовы для распаўсюджвання: аднолькавая гандлёвая нацэнка, надбаўка для любой газеты, - падкрэсліла міністр інфармацыі. - А друкаваных СМІ ў нас 1605 нацыянальных і больш за 3 тыс. замежных. І ў падпісным каталогу, і ў кожным кіёску тысячу друкаваных выданняў можна знайсці".

"Мы любім друкаванае слова, хоць актыўна развіваем усе формы распаўсюджвання інфармацыі. Гэта ўсё кангламерат нашай вялікай інфармацыйнай работы. І ў міжнародным рэйтынгу электрасувязі мы займаем 36-е месца - гэта вельмі добры паказчык", - звярнула ўвагу Лілія Ананіч.

"Я не хацеў бы, каб мы страцілі тое, аб чым міністр гаварыла тут. Гэта найвялікшы здабытак", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі