Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Чэр 2015

Ананіч: У Беларусі не дапусцяць інфармацыйнай вайны на медыйным полі

Ананіч: У Беларусі не дапусцяць інфармацыйнай вайны на медыйным полі

8 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі прыкладуць усе неабходныя намаганні, каб нацыянальная інфармацыйная прастора не стала арэнай інфармацыйнай вайны. Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на пленарным пасяджэнні Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Часам сродкам масавай інфармацыі падкідаюцца фактычна неіснуючыя маргінальныя праблемы, а затым на гэтай аснове нагнятаецца напружанасць у грамадстве. Пры гэтым для ініцыятараў такіх маніпуляцый няма нічога святога. Мэта гэтых спекуляцый цалкам відавочная - забіць клін паміж краінамі і народамі. І сучасная гісторыя, на жаль, дае нам шмат такіх прыкладаў, - адзначыла Лілія Ананіч. - Беларусь адмятае такую палітыку і такія імкненні. Наша інфармацыйная прастора, нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі ў абсалютнай сваёй большасці дэманструюць імкненне да ўзважанага, канструктыўнага асвятлення самых складаных праблем сучаснасці. Мы зробім усё для таго, каб інфармацыйная прастора Беларусі не стала арэнай інфармацыйнай вайны".

Паводле слоў міністра, у агучаным на форуме прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі асабліва адзначана гістарычная адказнасць СМІ перад грамадствам, неабходнасць іх канструктыўнай пазіцыі. "Імклівае развіццё медыяпрасторы, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій ператварылі медыяасяроддзе ў сістэмаўтваральны фактар жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. Сучасныя канфлікты наглядна пераконваюць: спакуса выкарыстоўваць мас-медыя як прапагандысцкі рэсурс у інфармацыйным процістаянні не адышла ў мінулае. На жаль, інфармацыйныя правакацыі сталі штодзённай руцінай, якія фарміруюць у людзей скажоную карціну свету", - канстатавала Лілія Ананіч.

Яна адзначыла, што існуе мноства прыкладаў, калі ў дэструктыўных мэтах выкарыстоўваюцца нацыянальныя, канфесіянальныя, палітычныя, сацыяльна-эканамічныя праблемы, якія маюць найбольшы канфліктны патэнцыял. "Такое праблемнае поле існуе ў многіх краінах і рэгіёнах, але гэтыя пытанні патрабуюць аб'ектыўнай медыйнай артыкуляцыі. Вырашэнне любых праблем можа быць знойдзена толькі ў канструктыўным ключы. Перакручванне фактаў, нагнятанне абстаноўкі, пошук ворагаў заўсёды вядуць да грамадскага процістаяння і канфліктаў", - падкрэсліла міністр.

"Мы вымушаны сёння па-новаму паглядзець на існуючую сістэму абароны сваёй інфармацыйнай прасторы. Яна павінна быць гібкай, адпавядаць усім патрабаванням часу. І першачарговая задача тут - засцерагчы грамадзян ад выкарыстання ў дачыненні да іх маніпуляцыйных тэхналогій, не парушыўшы пры гэтым канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне інфармацыі", - заявіла Лілія Ананіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі