Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Jun 2015

Ананіч: Беларусь гатова на любых пляцоўках працягнуць руку дапамогі іншым дзяржавам

Ананіч: Беларусь гатова на любых пляцоўках працягнуць руку дапамогі іншым дзяржавам

8 чэрвеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларусь гатова на любых пляцоўках працягнуць руку дапамогі іншым дзяржавам. Аб гэтым заявіла сёння журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч перад пачаткам Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, у Мінска, у Беларусі такі лёс. Мы знаходзімся на скрыжаванні сусветных дарог, у цэнтры Еўропы, палітыка нашай дзяржавы - палітыка шматвектарнасці, добрасуседства, палітыка, накіраваная на тое, каб кожнаму беларусу было камфортна жыць на сваёй зямлі, - адзначыла міністр. - Таму Мінск у гэтыя складаныя перыяды дэманструе гатоўнасць на ўсіх пляцоўках - на вялікіх эканамічных, на спартыўных, на медыйных і інвестыцыйных - працягваць руку дружбы і добрасуседства".

Лілія Ананіч звярнула ўвагу, што ў сучасных геапалітычных рэаліях Беларусь стала прызнанай міжнароднай пляцоўкай, дзе вырашаюцца лёсы свету. "І зразумела, беларуская прэса вельмі беражліва адносіцца да захавання канструктыўнага дыялогу", - заўважыла яна.

Паводле слоў міністра інфармацыі, Беларусь ужо на працягу дзясятка гадоў арганізуе медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні" і змагла стварыць такую медыйную пляцоўку, дзе па традыцыі абмяркоўваюцца самыя актуальныя пытанні развіцця медыяасяроддзя. "Мы бачым, што тэма Вялікай Перамогі ў год святкавання яе 70-годдзя выйшла на першы план. Але з'явіліся агрэсіўныя спробы адабраць нашу Перамогу. Хто як ні СМІ павінны строга артыкуляваць, што нельга перапісваць гісторыю, забываць?! Таму што гісторыя страляе ва ўпор, калі з яе не атрымліваюцца ўрокі. Мы сёння дэманструем нашы прынцыпы сумленнай, адказнай журналістыкі, якая працуе на стварэнне, якая можа садзейнічаць развіццю ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж краінамі і народамі", - падкрэсліла кіраўнік ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі