28 верасня, Жлобін /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "Дажынкі" маглі б стаць турыстычным брэндам Беларусі. Такое меркаванне ён выказаў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я быў бы гэтаму вельмі рады. І наўрад ці знойдзецца чалавек, які выказаў бы процілеглы пункт гледжання. Гэта сапраўды было б добра", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што і цяпер на "Дажынкі" прыязджаюць замежныя госці, аднак гэта ўсё ж адзінкі. "Вядома, калі б мы разгарнуліся так, што на "Дажынкі" да нас ехалі з усіх канцоў свету, было б нядрэнна", - сказаў Прэзідэнт. "Але мы такой вялікай задачы не ставілі", - дадаў ён.
Як адзначыў Прэзідэнт, людзі, якія пабывалі на "Дажынках", едуць са свята з добрымі ўражаннямі. Ён лічыць, што фестываль-кірмаш мог бы прыцягнуць і беларусаў, якія пражываюць за межамі краіны, а таксама жыхароў суседніх з Беларуссю дзяржаў, славянскіх краін.
"Словам, ёсць над чым падумаць. Нам варта ў гэтым напрамку папрацаваць", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|